Сцэнарый мерапрыемства Калядныя сустрэчы icon

Сцэнарый мерапрыемства Калядныя сустрэчы



НазваниеСцэнарый мерапрыемства Калядныя сустрэчы
Дата конвертации19.10.2012
Размер84.18 Kb.
ТипДокументы
источник

Сцэнарый мерапрыемства

Калядныя сустрэчы

Для згоды людской мы збіраем сяброў”

Мэта: фарміраванне нацыянальнай свядомасці і пачуцця гонару за сваю

“маленькую Радзіму”

Задачы: пашырыць уяўленне пра культуру і традыцыі беларускага народа;

пазнаёміць з таленавітымі людзьмі Глыбоччыны і іх творчасцю;

садзейнічаць выхаванню лепшых маральных якасцей, творчых

здольнасцей і эстэтычнага густу

1 вядучы

Для згоды людской мы збіраем сяброў. Не толькі праца яднае людзей, але і свята – не менш яно збірае аднадумцаў. Яно дапамагае кожнаму навучыцца слухаць і чуць у сабе голас уласнай душы, настроенай на рэзананс з мальбой усяго свету аб эры міласэрнасці і справядлівасці.

2 вядучы

Па традыцыі, кожны год у час зімовых святак гімназія праводзіць Калядныя сустрэчы. Каляды – ёсць увасабленне духоўнасці і міласэрнасці, дабрыні і любові, міру і шчасця.

1 вядучы


Каляды-гэта народнае зімовае свята дахрысціянскага паходжання. У гадавым крузе народных абрадаў і святкаванняў мінулага яны храналагічна займалі першае месца.Назва іх паходзіць ад лацінскага слова ''календы''. Так старажытныя рымляне называлі першы дзень кожнага месяца.Усе календы святкаваліся, але асабліва ўрачыста адзначалі навагоднія.Назва каляды,засвоеная славянскімі і неславянскімі народамі Еўропы мае свае варыянты :у рускіх і ўкраінцаў - коляды, у балгар-коледуванне,у сербаў і харватаў-коледа,і г.д.

2 вядучы


Ва ўсходнеславянскіх народаў Каляды адзначаліся з 24 снежня па 6 студзеня ўключна. На працягу гэтых двух тыдняў працаваць лічылася грэхам і людзі ў дзень выконвалі толькі тую работу,без якой нельга было абысціся.Ва ўсе вечары нічога не рабілася,а таму называлі іх святымі.

1 вядучы

У кожнага народа Каляды праводзіліся весела. Лічылася, што калі весела сустрэць пачатак Новага года,то увесь год будзе вяселым і шчаслівым.

2 вядучы

І ў гэты святочны вечар мы шчыра вітаем усіх, хто сабраўся ў гэтай зале.

  • Песня “Калядная ноч” ( словы В. Гарановіча, музыка Г. Шаколы)

1 вядучы

2012 год абвешчаны Годам кнігі. Менавіта ў кнігах, у “прыгожым пісьменстве”, у словах паэтаў і мысляроў адлюстроўваецца гісторыя народа, яго слынныя справы. Асветнікі беларускага народа – фігуры еўрапейскага маштабу. Гэта Францыск Скарына і Кірыла Тураўскі, Еўфрасіння Полацкая і Сімяон Полацкі, Сымон Будны і Васіль Цяпінскі.

2 вядучы

Дзень беларускага пісьменства і друку з’яўляецца нацыянальным святам і адзначаецца штогод у першую нядзелю верасня. Гэта свята тых, хто захоўвае духоўную спадчыну нашага народа, узбагачае нацыянальную культуру, беражліва адносіцца да роднага слова.

Пачынаючы з 1994 года, свята праводзіцца ў гарадах, якія з’яўляюцца гістарычнымі цэнтрамі культуры, навукі, літаратуры і кнігадрукавання. Мы ганарымся, што сёлета цэнтрам святкавання стане Глыбокае.

1 вядучы

На Глыбоччыне свята берагуць і памнажаюць спадчыну, якую пакінулі вялікія асветнікі зямлі беларускай, такія слынныя нашы землякі, як Язэп Драздовіч, Клаўдзій Дуж-Душэўскі, Тадэвуш Даленга-Мастовіч, Ігнат Буйніцкі, Янка Пачопка, Алесь Дубровіч… Так ёсць і так будзе.

2 вядучы

У нашым глыбоцкім краі, як ні ў якім іншым куточку Прыдзвіння, віруе літаратурнае жыццё, нараджаюцца новыя творы, выдаюцца кнігі масцітых мясцовых пісьменнікаў, спеліцца талент юных, пачынаючых літаратараў.

Так, гонар маем: сёння ў раёне жывуць і працуюць члены Саюза беларускіх пісьменнікаў – Віталь Гарановіч, Галіна Сутула, Марыя Баравік, а таксама члены Саюза пісьменнікаў Беларусі – Алесь Жыгуноў, Уладзімір Сауліч і Ганна Зінкевіч.

1 вядучы

У яркім сузор’і літаратурна-паэтычных талентаў Глыбоччыны значацца такія імёны як Ганна Пяткевіч, Таццяна Ломаш, Зоя Наваенка, Валянціна Бахір, Валянціна Марговіч, Міхаіл Осіпаў і многія іншыя.

З глыбокай удзячнасцю і пашанай мы гартаем зборнікі вершаў Фамы Ляшонка і чытаем яго змястоўныя творы, напоўненыя жыццёвай мудрасцю і прыгажосцю.

    • Верш Фамы Ляшонка “Глыбоцкі край, маіх дзядоў калыска”

2 вядучы

Мастакі слова на глыбоцкай зямлі розныя ў сваёй творчасці: адны – імпульсіўныя, другія – спакойныя, разважліва-засяроджаныя, але пры ўсім гэтым іх аб’ядноўвае адзіная тэма – тэма патрыятызму.

Сапраўды, хто мы без роднага слова, без песні, без казкі… Прыемна, што праз стагоддзі пасля Францыска Скарыны аб роднай культуры і пісьменстве прымушаюць нас задумацца мастакі слова Глыбоччыны.

1 вядучы

Мы ўсе шчыра вітаем нашых гасцей – паважаных і шаноўных літаратараў: Віталя Гарановіча, Ганну Зінкевіч, Галіну Сутулу, Алеся Жыгунова і Уладзіміра Сауліча, жонку Фамы Ляшонка Німфу Прохараўну і артыстаў-выканаўцаў: Браніслава Грамакоўскага, Тамару Калантай, Васіля Сабалеўскага, Мікалая Шчэбета, Паўла Пеляёнка, Алену Шурпік, Святлану Бартасевіч.

2 вядучы

Сотні беларускіх вершаў прысвечаны роднай мове. Усе разам яны ствараюць велічны і непаўторны вобраз Беларускага Слова. Нашы паэты ўслаўляюць мову сваёй зямлі, мову бацькоў і продкаў як старажытную, спрадвечную каштоўнасць, крыніцу багацця нацыянальнай душы, яе самабытнасць.

    • Верш “Родная мова”

1 вядучы

Аўтарам гэтага верша з’яўляецца Віталь Гарановіч, настаўнік беларускай мовы і літаратуры, дырэктар сярэдняй школы №3 г. Глыбокае з1983 па 2005 г.

Старшыня раённага прафсаюза работнікаў адукацыі, лаўрэат прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, член Саюза беларускіх пісьменнікаў, аўтар паэтычных зборнікаў: “Беразвечча”, “Святло блакіту”, “Саракі”, “Нараджэнне вады”.

(Аўтар запрашаецца на сцэну, вядучы вядзе дыялог з паэтам)

  • Полечка глыбоцкая”. Словы В. Гарановіча, музыка Г. Шаколы

    • Верш В. Гарановіча “Красуе жыта ў Беларусі”

  • Гімн мове”. Словы В. Гарановіча, музыка Г. Шаколы

В. Гарановіч з’яўляецца стваральнікам гімназіі. Яго пяру належаць “Гімн гімназістаў” і “Вальс гімназістаў”.

  • Гучыць “Вальс гімназістаў”, вучні танцуюць вальс

Шмат песень напісана на словы В. Гарановіча, 10 з іх пра Глыбоччыну.

Дзякуем Вам, Віталь Рыгоравіч. Жадаем усяго найлепшага.

2 вядучы

Ганна Браніславаўна Зінкевіч – член Саюза пісьменнікаў Беларусі. Яна працуе настаўніцай беларускай мовы і літаратуры Мярэцкаўскай школы. Паэзія Ганны Браніславаўны лірычная, пяшчотная, поўная замілавання родным краем і светлым каханнем. Вершы сабраны ў зборніку “Шляхам любові”.

Мы вельмі рады сустрэчы з Вамі, шаноўная Ганна Браніславаўна.

(Аўтар запрашаецца на сцэну, вядучы вядзе дыялог з паэтам)

  • Песня “Октябрьский дождь” Словы Г. Зінкевіч, музыка Г. Шаколы.

    • Верш Г. Зінкевіч “Бэз цвіце”

  • Песня “Захварэю табой”. Словы Г. Зінкевіч, музыка Г. Шаколы.

    • Верш “Белае возера”

Дзякуем Вам, Ганна Браніславаўна. Далейшых Вам творчых поспехаў.

1 вядучы

У нас у гасцях Галіна Яўстаф’еўна Сутула – член Саюза беларускіх журналістаў. Яна карэспандэнт газеты “Веснік Глыбоччыны”. Піша замалёўкі, роздумы, вершы, дасылаючы землякам шчырыя, спагадлівыя, пранікнёныя словы.

Раскажыце, калі ласка, Галіна Яўстаф’еўна, пра зборнікі сваіх вершаў, пра тэматыку твораў.

  • Песня “Клюквенное утро”. Словы Г. Сутулы, музыка Г. Шаколы.

    • Верш Г. Сутулы “Найлепшы час, як выспее душа”

  • Песня «Признание» Словы Г.Сутулы, музыка Г. Шаколы.

На словы Галіны Сутулы напісана шмат песень, якія гучаць у выкананні розных спевакоў.

Шчыра дзякуем Вам.

2 вядучы

Фама Васільевіч Ляшонак – аўтар паэтычных зборнікаў “Запознены дар”, “Апошні лістапад” і зборніка песень “Гронка бэзу” з кампазітарам Міколам Яцковым. Фама Ляшонак працаваў інжынерам на Глыбоцкім прадпрыемстве электрычных сетак. З 1970 па 1997 год займаў пасаду кіраўніка Глыбоцкага міжраённага аддзялення “Энерганагляду”. Электрык па прафесіі, аўтар спасцігаў энергію слова, што пацверджана пранікнёным, удумлівым радком. У яго вершах – адлюстраванне ўнутранага свету сучаснага чалавека.

На жаль, сёння няма з намі Фамы Ляшонка. Мы папросім Німфу Прохараўну расказаць , які быў чалавек Фама Васільевіч, што натхняла яго на творчасць.

  • Песня “Гронка бэзу”Словы Ф. Ляшонка, музыка Міколы Яцкова з Магілёўшчыны

    • Верш Ф. Ляшонка “Зайздрасць”

1 вядучы

Мы рады вітаць яшчэ аднаго літаратара. Алесь Міхайлавіч Жыгуноў – член Саюза пісьменнікаў Беларусі. Журналіст, карэспандэнт раённай газеты “Веснік Глыбоччыны”, лаўрэат віцебскай абласной літаратурнай прэміі імя У. Караткевіча. Аўтар паэтычных зборнікаў: “Матчына вышыванка”, “Мая Тройца”, “Пагавары са мной пра восень”, “Ля цяпельца зары”, зборніка вершаў для дзяцей “Дзе начуе апетыт”. У 2010 годзе Алесь Жыгуноў удастоены другой прэміі “Сярэбраны купідон” рэспубліканскага конкурсу на свяце беларускага пісьменства, што праходзіла на Гомельшчыне.

(Аўтар запрашаецца на сцэну, вядучы вядзе дыялог з паэтам)

  • Песня “Забываю”.Словы А. Жыгунова, музыка Б. Грамакоўскага,

  • Песня “Каханне лета” . Словы А. Жыгунова, музыка Б. Грамакоўскага,

  • Верш А. Жыгунова “Сябрам”

  • Песня “Мы двойчы” Словы А. Жыгунова, музыка Б. Грамакоўскага

  • Верш “Ты маці столькі слёз прынёс”

Вялікі дзякуй.

2 вядучы

Сімвалічна, што наша Глыбоччына – радзіма бацькі беларускага нацыянальнага тэатра Ігната Буйніцкага – стала калыскай таленту Уладзіміра Сауліча. Уладзімір Уладзіміравіч – гумарыст, драматург, уласны карэспандэнт газеты “Віцебскі рабочы”, лаўрэат першай прэміі рэспубліканскага літаратурнага конкурсу “Залаты купідон”, член Саюза пісьменнікаў Беларусі.

Аўтар зборніка п’ес “Халімон камандуе парадам”, кнігі пра старшынёўскі корпус Віцебшчыны “Антэі Прыдзвіння”. П’еса “Сабака з залатым зубам” удастоена першай прэміі на конкурсе “Літературной газеты”.

(Аўтар запрашаецца на сцэну, вядучы вядзе дыялог з пісьменнікам)

  • Верш Г. Пашкова “На зямлі пісьменніка Сауліча”

    • Урывак з п’есы У. Сауліча “Халімон камандуе парадам”

Ролі выконваюць:

Халімон – Дайлідзёнак Арцём, вучань 10 “А” класа,

Куліна – Грыдзюшка Ірына, выпускніца гімназіі,

Марфа – Ламан Анастасія, вучаніца 10 “А” класа,

Змітрок – Галубёнак Валерый, вучань 10 “А” класа

1 вядучы

Якое шчасце, што ёсць у часе нашага быцця паляны пралесак, адкуль можна ўзірацца ў бяздонны блакіт, якое шчасце, што ёсць сярод нас людзі, здольныя замілавана, з захапленнем глядзець на Божы свет і выразна адчуваць прыгажосць наваколля.

2 вядучы

Радкі, напісаныя ад шчырага сэрца, ніколі не трацяць першароднай сваёй свежасці, бо яны пра самае дарагое і мілае. У іх гучыць трывога і радасць, адчай і вера, трапяткое каханне, шчымлівае прызнанне ў адданай любові да роднай старонкі і да яе легендарнага мінулага.


1 вядучы

Мы ганарымся і нашай гісторыяй, і сённяшнім днём Глыбокага. Ганарымся, што ў гэтым годзе наш горад стане цэнтрам вялікага свята – Дня беларускага пісьменства!

Песню“Для згоды людской” выконваюць усе удзельнікі канцэртнай праграмы

  1. Ты прыйшоў, ясны вечар,

На зямлі святлее.

Падары добрым людзям

Добрыя надзеі.

Дачакаліся свята –

І святлей на душы.

Карагодзяць ля ёлкі

Светлячкі-малышы.

ПРЫПЕЎ

Для згоды людской мы збіраем сяброў.

Дары, чалавек, чалавеку любоў.

Прыйшоў Новы год,

І пара весяліцца!

Жыве Беларусь –

Маладосці крыніца!

  1. Засцілаюць зямліцу

Зорныя сцяжынкі.

Хто пасеяў зярняты,

Выйдзі на дажынкі.

Калядуе на вёсцы

Моладзь звонкай зімой.

З хаты ў хату заходзяць,

Забаўляюць казой.





Похожие:

Сцэнарый мерапрыемства Калядныя сустрэчы iconКалядныя сустрэчы”. (Сустрэча з глыбоцкімі літаратарамі І кампазітарамі)

Сцэнарый мерапрыемства Калядныя сустрэчы iconПазакласнае мерапрыемства з выкарыстаннем камп’ютарных тэхналогій Завочнае падарожжа па сталіцах пісьменства
Пазнаёміцца са славутымі мясцінамі гарадоў-сталіц пісьменства І іх знакамітымі людзьмі
Разместите кнопку на своём сайте:
Документы


База данных защищена авторским правом ©lib2.podelise.ru 2000-2013
При копировании материала обязательно указание активной ссылки открытой для индексации.
обратиться к администрации
Документы