Урок з супрацоўнікам музея па тэме \"Глубоччина на старых открытках\" icon

Урок з супрацоўнікам музея па тэме "Глубоччина на старых открытках"



НазваниеУрок з супрацоўнікам музея па тэме "Глубоччина на старых открытках"
Дата конвертации19.10.2012
Размер23.47 Kb.
ТипУрок
источник

Урок з супрацоўнікам музея па тэме "Глубоччина на старых открытках"


Вучні з 5-га па 11-ы класы раённай гімназіі пачулі гісторыю стварэння глыбоцкіх паштовак, якую ў цікавай і даступнай форме выклаў старшы навуковы супрацоўнік музея Аляксандр Хайноўскі, і ўбачылі іх, дзякуючы мультымедыйнай прэзентацыі. 3 цікавасцю слухалі лекцыю разам з вучнямі і настаўнікі, адкрываючы для сябе новае ў такой, здаецца, вядомай усім паштоўцы.

Узяць хаця б такі факт: першая паштовая картка выйшла ў свет 1 кастрычніка 1869 года ў Аўстра-Венгрыі, а ўжо ў 1874 годзе толькі зацверджаным Сусветным Паштовым Саюзам быў устаноўлены адзіны міжнародны стандарт на памеры паштовак - 90 х 140 мм. На пачатку XX стагоддзя на тэрыторыі Беларусі выдавецтва паштовых картак стала справай папулярнай не толькі ў буйных гарадах, але і ў мястэчках. Не дзіўна, што і Глыбокае, як значны гандлёвы цэнтр, мела сваё выдавецтва, якое заснаваў Л.Я.Ром. Яго паштоўкі вызначаліся панарамнымі здымкамі і сваім каляровым выкананнем - чорна-белая выява размалёўвалася звычайнымі фарбамі.

Напрыклад, падчас знаходжання нашых земляў у складзе Польскай дзяржавы з 1921 па 1939. г.г. у мястэчку Глыбокае друк паштовак наладзіў У.В. Уладзіміраў. Адметнай рысай яго паштовых картак з’яўлялася чорна-белае адлюстраванне важнейшых будынкаў нашага мястэчка таго часу: царквы, касцёла, гімназіі, пошты. Па падказках навуковага супрацоўніка і абапіраючыся на мультымедыйны паказ, дзеці параўноўвалі паштоўкі, выдадзеныя ў розны час.

Аляксандр Хайноўскі адзначыў, што на сценах школьных калідораў гарадскіх школ з’яўляюцца павялічаныя копіі такіх паштовак і становяцца вядомымі кожнаму вучню: “Замкавая вуліца”, “Базарная плошча”, “Докшыцкая вуліца”, “Беразвецкі кляштар” і іншыя

Не засталіся па-за ўвагай і глыбоцкія паштоўкі з серыі “Краявіды Беларусі” з выявай “Царква ў Глыбокім” і “Беразвеч. Возера Глыбокае”, выдадзеныя ў Берліне падчас другой сусветнай вайны.



Адметнай сярод іншых была паштоўка-ахвяра пачатку мінулага стагоддзя з выявай будучага касцёла ў Задарожжы, які павінен быў быць адноўлены на месцы згарэўшага. Сродкі, сабраныя ад продажу гэтай паштовай карткі, і пайшлі на пабудову касцёла.

Была ўважліва разгледжана і савецкая, 1987 года выпуску, паштоўка з прыярытэтнымі для таго часу фотаздымкамі: Дома Саветаў (так пазначана на адваротным баку), плошча Леніна, помнік воінам-вызваліцелям. Прадстаўлены сучасныя паштоўкі розных выдаўцоў.

Асобна прагучаў расказ пра глыбоцкага краязнаўцу Уладзіміра Скрабатуна, які першым пачаў вывучаць гісторыю стварэння нашых паштовак і на аснове сваіх даследаванняў выдаў у 1998 годзе кнігу “Глыбокае на старых паштоўках”, а натхніўшыся, сам стварыў колькі экзэмпляраў.

Падчас мультымедыйнага паказу вучні параўноўвалі адлюстраванне на тагачаснай паштовай картцы і на сучасным фотаздымку, зробленым А. Хайноўскім з такога ж ракурсу, і заадно прыгадвалі гісторыю Глыбоччыны: высвятлялі, як змянілася панарама горада, назвы вуліц, плошчаў, параўновалі выгляд глыбоцкіх будынкаў сённяшніх і тагачасных (на здымку).

Час сустрэчы з мінуўшчынай пралятаў незаўважна. Даступна, цікава, з фактамі і вобразамі на экране праходзіла завочнае падарожжа ў мінулае Глыбочыны. http://vg-gazeta.by/




Похожие:

Урок з супрацоўнікам музея па тэме \"Глубоччина на старых открытках\" iconТэма: Дзеепрыслоўе. Дзеепрыслоўны зварот. Урок-практыкум. Мэты
«Дзеепрыслоўе»; шматузроўневыя заданні па тэме «Дзеепрыслоўе», адказы да заданняў па тэме «Дзеепрыслоўе»
Урок з супрацоўнікам музея па тэме \"Глубоччина на старых открытках\" iconТэма: Абагульняючы ўрок па тэме “ Дзеяслоў” Мэты
Мэты: абагуліць веды вучняў па тэме “Дзеяслоў”, замацаваць уменне вызначаць граматычныя катэгорыі дзеяслова, яго сінтаксічную ролю,...
Урок з супрацоўнікам музея па тэме \"Глубоччина на старых открытках\" iconУрок у форме "квіз" па тэме " свет загадак І цудаў" (VI клас)
Мэты: праверыць, падагульніць і замацаваць веды вучняў па тэме “Свет загадак і цудаў”; развіваць кемлівасць і дапытлівасць, уменне...
Урок з супрацоўнікам музея па тэме \"Глубоччина на старых открытках\" iconАкт обследования музея Наименование «История села»
Сформирован актив музея из числа учащихся 5-11 классов (10 человек), работает Совет музея (6 человек). Утвержден и выполняется план...
Урок з супрацоўнікам музея па тэме \"Глубоччина на старых открытках\" iconПроект «Создание школьного краеведческого музея в школе»
Составить план музея, спланировать основные разделы музея, провести работу с местным населением по сбору экспонатов и их описанию,...
Урок з супрацоўнікам музея па тэме \"Глубоччина на старых открытках\" iconПрограмма работы школьного музея «отечество»
Зам директора по вр, руководитель Совета музея, председатель Совета музея, классные руководители, объединения «Истоки», «Зеленый...
Урок з супрацоўнікам музея па тэме \"Глубоччина на старых открытках\" iconПрограмма тура: 1 день 06. 00 Выезд из Перми Путевая информация 10. 00 Завтрак в кафе 14. 00 Обед 15. 00 Цирковое шоу дельфинов и морского льва г. Наб. Челны. 19. 00 Прибытие в г. Елабугу. Размещение в гостинице «Тойма»
Елабужского «Чертова» городища, литературный музей М. И. Цветаевой, Дома – музея И. И. Шишкина, музея- усадьбы Н. А. Дуровой, музея...
Урок з супрацоўнікам музея па тэме \"Глубоччина на старых открытках\" iconАбагульняльны урок па тэме
Праверыць, хто не выканаў дамашняга задання, даведацца чаму; якія цяжкасці І пытанні ўзніклі пры выкананні дамашняга задання?Выбарачна...
Урок з супрацоўнікам музея па тэме \"Глубоччина на старых открытках\" iconПлан мероприятий музея, посвящённых Году Шукшина на Алтае
Заседание Совета музея. Утверждение плана работы музея, посвящённого Году Шукшина на Алтае
Урок з супрацоўнікам музея па тэме \"Глубоччина на старых открытках\" iconУстав музея Цели и задачи музея
Ябалаково, достопримечательностей деревни, республики, Илишевского района, изучение родословной
Разместите кнопку на своём сайте:
Документы


База данных защищена авторским правом ©lib2.podelise.ru 2000-2013
При копировании материала обязательно указание активной ссылки открытой для индексации.
обратиться к администрации
Документы