Урок з выкарыстаннем камп’ютарных тэхналогій Сачынне-апісанне плошчы 17 верасня (Кафедральная) VII клас Мэта ўрока icon

Урок з выкарыстаннем камп’ютарных тэхналогій Сачынне-апісанне плошчы 17 верасня (Кафедральная) VII клас Мэта ўрока



НазваниеУрок з выкарыстаннем камп’ютарных тэхналогій Сачынне-апісанне плошчы 17 верасня (Кафедральная) VII клас Мэта ўрока
Дата конвертации19.10.2012
Размер64.52 Kb.
ТипУрок
источник

Урок з выкарыстаннем камп’ютарных тэхналогій

Сачынне-апісанне плошчы 17 верасня

(Кафедральная)

VII клас


Мэта ўрока:

  • Садзейнічаць выпрацоўцы ў вучняў умення выказваць свае думкі на прапанаваную тэму.




  • Вучыць творча асэнсоўваць аб’ём зместу і межы тэмы сачынення.




  • Сістэматызаваць назіранні і саставіць рабочыя матэрыялы для напісання сачынення-апісання плошчы “17 верасня”.




  • Стварыць сітуацыю для выхавання ў вучняў любові да роднага краю, умення бачыць прыгажосць родных мясцін.




  • Выпрацоўваць навыкі работы з камп’ютарам і ў сетцы інтэрнэт.


Тып урока: урок-падарожжа


Абсталяванне ўрока:

  • камп’ютар;

  • праектар;

  • прэзентацыя;

  • выстава кніг, буклетаў і паштовак пра г. Глыбокае.


Дэвіз урока:

Ля фантана дзень доўжыцца ўлетку,

Вечаруе ў парку зіма.

Вясна з восенню прыйдуць у кветках.

Лепш Глыбокага ў свеце няма.

В. Гарановіч


Міжпрадметныя сувязі: гісторыя, геаграфія, інфарматыка, музыка.

^ Ход урока


  1. Арганізацыйны момант.

Сёння мы з вамі адправімся ў завочнае (віртуальнае) падарожжа па родным горадзе Глыбокае. Падрыхтуемся да сачынення-апісання плошчы 17 верасня. Галоўнай мэтай нашага ўрока з’яўляецца сістэматызацыя назіранняў за аб’ектамі плошчы і састаўленне рабочых матэрыялаў для напісання сачынення.


    • Дэвіз нашага падарожжа:


^ Ля фантана дзень доўжыцца ўлетку,

Вечаруе ў парку зіма.

Вясна з восенню прыйдуць у кветках.

Лепш Глыбокага ў свеце няма.

В. Гарановіч


II. Уступнае слова настаўніка.

Настаўнік інфарматыкі.

Мы праводзім сёння ўрок з прымяненнем інфармацыйных тэхналогій: будзем праглядаць камп’ютарную прэзентацыю, працаваць за камп’ютарамі і шукаць ў інтэрнэце звесткі пра родны горад.


^ Настаўнік беларускай мовы і літаратуры.

Ёсць на нашай зямлі прыгожы і ўтульны горад – Глыбокае. За амаль 6 стагоддзяў сваёй летапіснай гісторыі (упершыню ўпамінаецца ў 1414 г.) ён прайшоў шлях ад невялікага гандлёвага мястэчка да сучаснага райцэнтра Віцебскай вобласці з насельніцвам 19500 чалавек.

Наш горад, размешчаны на Старой Смаленскай дарозе паміж Вільняй і Полацкам, заўсёды служыў “мастом” для Заходняй і Усходняй Еўропы.

Глыбокае славіцца сваімі помнікамі даўніны.


^ Настаўнік інфарматыкі.

Але самі глыбачане больш за ўсё ганарацца непаўторнай прыгажосцю пяці гарадскіх азёраў, якія прынеслі Глыбокаму славу “беларускай Венецыі”. Адно з іх – возера Глыбокае (зараз – Кагальнае) і дало сваё імя гораду. З набярэжнай возера адкрываюцца прыгажэйшыя віды на два гістарычныя цэнтры горада: плошчу 17 верасня (былыя ўладанні полацкіх магнатаў Корсакаў) і Цэнтральную плошчу (уладанні Зяновічаў, пазней – Радзівілаў).


^ Настаўнік беларускай мовы і літаратуры.

Абодва цэнтры злучае паміж сабой вуліца Леніна (Замкавая). У 1639 г. паўночна-ўсходняя частка горада па запавету яе ўладара Іосіфа Львовіча Корсака перайшла ва ўладанне манаскаму ордэну кармелітаў Босых.

- Назавіце будынкі, якія размешчаны на плошчы 17 верасня? (Ідзе дэманстрацыя слайдаў, а дзеці адказваюць: касцёл Святой Троіцы, суд, будынак Аграпрамбанка, крама “Луч”, кафэ “Неон”, фотаатэлье “Фота ля фантана”, царква Раства Прасвятой Багародзіцы, будынак міліцыі, магазін “Віцязь”, кансервавы завод, школа мастацтваў, парк імя Леніна, крама “Трыа”)

- А што знаходзіцца ў цэнтры плошчы? (Адказы дзяцей: на трохвугольніку знаходзіцца фантан, абсаджаны дрэвамі і дэкаратыўным кустарнікам).


Ш. Асноўная частка


1) Праца ў групах

(Дзяленне на групы праведзена загадзя, кожны вучань атрымаў заданне)


^ Настаўнік інфарматыкі.

1 група – Паведамленне пра Кафедральны Сабор Нараджэння Маці Божай.

2 група – Звесткі пра касцёл святой Троіцы.

3 група – Інфармацыя пра Тадэвуша Даленгу-Мастовіча.

4 група – Расказ пра фантан.


^ Ад кожнай групы выступаюць 2-3 вучні з паведамленнем на дадзеную тэму. А астатнія слухаюць і дапаўняюць. Расказы вучняў суправаджаюцца слайдамі.


1 група – Паведамленне пра Кафедральны Сабор Нараджэння Маці Божай.

Кафедральны Сабор Нараджэння Маці Божай (1639-1654гг.). Рэдкі 4-вежавы храм пераходнага тыпу ад абараняльнай готыкі да ранняга барока. Заснаваны І. Л. Корсакам як касцёл і кляштар кармелітаў босых. У 1735 г. перабудаваны ў стылі “віленскага барока”. З 1878 года – праваслаўны храм. Галоўная святыня – ікона Маці Божай “Достойно есть” - падарунак афонскіх інакаў.


^ 2 група – Звесткі пра касцёл Святой Троіцы.

Каменны храм збудаваны ў 1764-82 гг. ў стылі віленскага барока; сучасны выгляд набыў у 1908 годзе. Галоўныя святыні – статуя Хрыста і ікона “Маці Божая Шкаплерная”, перанесеныя з касцёла кармелітаў.


^ 3 група – Інфармацыя пра Тадэвуша Даленгу-Мастовіча.

На будынку суда размешчана мемарыяльная дошка Т.Даленгу-Мастовічу. Нарадзіўся ў маёнтку Акунёва Пліскай вобласці 10 жніўня 1898 г. Маёнтак Мастовічаў быў адным з лепшых у акрузе. Потым сям’я пераехала ў Глыбокае. Дом Мастовічаў стаяў на месцы дома №8 па вуліцы Савецкай (тады называлася Кракаўская).

Пасля дамашняй пачатковай адукацыі Тадэвуш паступіў у Віленскую гімназію, якую скончыў у 1915 годзе. Далей працягваў навучанне ў Кіеўскім універсітэце. У 1919 годзе пайшоў у польскую армію.

^ З 1922 года жыў у Варшаве.

З 1924 года пачаў пісаць вялікія творы: аповесць “Апошнія брыгады”, раман “Кар’ера Нікадыма Дызмы”, аповесць “Ківоны”, “Чэкі без аплаты”, “Пракурор Аліцыя Горн” і іншыя. Даленга Мастовіч - выдатны пісьменнік, аўтар знакамітага мастацкага фільма “Знахар”.


^ 4 група – Расказ пра фантан.

Гарадскі фантан – цэнтр плошчы 17 верасня. Тут адпачываюць дзеці, моладзь, людзі старэйшага пакалення. Робяць свае фотаздымкі выпускнікі школ, маладажоны ў час вяселляў. Плошча і зараз застаецца духоўным цэнтрам горада. Яна заўсёды напоўнена музыкай: касцёльны арган пераклікаецца з царкоўнымі званамі, чыстыя дзіцячыя галасы вучняў музычнай школы ўплятаюцца ў ціхую мелодыю серабрыстых струек гарадскога фантана.


^ 2) Праца за камп’ютарам (у групах).


Настаўнік інфарматыкі.

Заданне.

Групы 1-4. Знайсці ў інтэрнэце звесткі, фотаздымкі пра г.Глыбокае

Праверка выкананага задання.


Выступленне груп.

Глыбокае. З такой назвай сустракаюцца гарады ў многіх краінах: на Украіне, Расіі, Казахстане, Польшчы

^ Знайшлі фотаздымкі 1925г, 1931 г.,1980 г, 2010 г:

  • Сабора Раства Прасвятой Багародзіцы, помніка архітэктуры XVII-XVIII вякоў, які знаходзіцца пад апекай ЮНЭСКА;

  • касцёла Святой Троіцы – помніка архітэктуры канца 18 века.



3) Фізкультхвілінка.


Настаўнік беларускай мовы і літаратуры.

- Дзеці, вы добра папрацавалі, а зараз адпачнём.

- Сядзьце зручна, заплюшчыце вочкі і паспрабуйце ўявіць салют ля фантана.


4 ) Праца за камп’ютарам (праца ў парах).

Настаўнік інфарматыкі.

Заданне. Скласці і надрукаваць 3 сказы ў тэкставым рэдактары пра:

А) Кафедральны Сабор Нараджэння Маці Божай.

Б) Касцёл Святой Троіцы.

В) Тадэвуша Даленгу-Мастовіча.


Праверка выкананай работы груп.


5) План сачынення


Настаўнік беларускай мовы і літаратуры.

Пазнаёмімся з планам сачынення і запішам яго ў сшыткі.

  1. Уступ. Глыбокае – родны горад

  2. Гістарычны цэнтр горада

  3. Царква і касцёл – храмы духоўнасці

  4. Даленга-Мастовіч - аўтар знакамітага “Знахара”

  5. Заключэнне.


^ IV . Заключэнне.

Рэфлексія.

Сінквейн

  • Слова (плошча)

  • 2 дзеясловы

  • 3 прыметнікі

  • Фраза

  • Сінонім

^ V . Дамашняе заданне.

Напісаць сачыненне-апісанне плошчы 17 верасня.


VІ . Вынік урока


Настаўнік інфарматыкі.

На слайдзе вы бачыце фотаздымак Глыбокага з вышыні птушынага палёту.

Наш горад прыгажэе, развіваецца. Растуць новыя будынкі.


^ Настаўнік беларускай мовы і літаратуры.

-Да якога свята рыхтуюцца ўсе глыбачане? (Адказы дзяцей).

- Правільна. У 2012 годзе ў нашым горадзе адбудзецца Свята пісьменства і друку. А ў 2014 годзе мы сустрэнем 600-годзе горада Глыбокага.

- Што новага вы даведаліся на ўроку? (Адказы дзяцей)


Настаўнікі:

    • Няхай жа заўсёды будзе мірнае неба над галавой жыхароў роднага горада.

    • Няхай прыгажэе, квітнее наш родны горад.

    • Дзякуем усім за ўрок.



Урок падрыхтавалі:

Буцько Ала Васільеўна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры

Раманчук Лідзія Анатольеўна, настаўнік інфарматыкі




Похожие:

Урок з выкарыстаннем камп’ютарных тэхналогій Сачынне-апісанне плошчы 17 верасня (Кафедральная) VII клас Мэта ўрока iconПазакласнае мерапрыемства з выкарыстаннем камп’ютарных тэхналогій Завочнае падарожжа па сталіцах пісьменства
Пазнаёміцца са славутымі мясцінамі гарадоў-сталіц пісьменства І іх знакамітымі людзьмі
Урок з выкарыстаннем камп’ютарных тэхналогій Сачынне-апісанне плошчы 17 верасня (Кафедральная) VII клас Мэта ўрока icon7 цудаў Глыбоччыны
Троіцкі касцёл у Глыбокім размешчаны ў гістарычным цэнтры горада на плошчы 17 верасня. Яго заснаваў былы ўладальнік мястэчка Іосіф...
Урок з выкарыстаннем камп’ютарных тэхналогій Сачынне-апісанне плошчы 17 верасня (Кафедральная) VII клас Мэта ўрока icon9 клас Кантрольная работа “Чатырохвугольнікі. Плошчы фігур”
Начарціце прамавугольнік. Правядзіце прамую так, каб яна падзяліла гэты прамавугольнік на трохвугольнік І трапецыю
Урок з выкарыстаннем камп’ютарных тэхналогій Сачынне-апісанне плошчы 17 верасня (Кафедральная) VII клас Мэта ўрока iconТэма: абагульняльны ўрок “Агульная характарыстыка прыроды Беларусi”. Мэта
Мэта: паказаць цесную ўзаемасувязь памiж прыродным асяроддзем роднага краю I яго адлюстраваннем у творчасцi беларускiх пiсьменнiкаў...
Урок з выкарыстаннем камп’ютарных тэхналогій Сачынне-апісанне плошчы 17 верасня (Кафедральная) VII клас Мэта ўрока iconТэма: Рэальна-жыццевая аснова апавядання Г. Далідовіча “Страта” Мэта
Стасем І міцем Бокуцем; назапашваць матэрыял для аналізу вобраза навічка-пяцікласніка Міці(падрабязнае дэталёвае апісанне яго знешнасці,...
Урок з выкарыстаннем камп’ютарных тэхналогій Сачынне-апісанне плошчы 17 верасня (Кафедральная) VII клас Мэта ўрока iconТэма: Урок- абагульненне па тэме “Простая мова” Мэта
Мэта: абагуліць веды аб простай мове, умець выдзяляць яе на пісьме І ў вуснай мове; развіваць памяць, мысленне, пунктуацыйныя навыкі,...
Урок з выкарыстаннем камп’ютарных тэхналогій Сачынне-апісанне плошчы 17 верасня (Кафедральная) VII клас Мэта ўрока iconУчебный план муниципального казенного общеобразовательного учреждения средней общеобразовательной школы №8 на 2012 – 2013 учебный год
«ступенчатый режим» постепенного наращивания учебного процесса в 1 классах: в сентябре – 3 урока, в октябре – 3 урока и урок-экскурсия...
Урок з выкарыстаннем камп’ютарных тэхналогій Сачынне-апісанне плошчы 17 верасня (Кафедральная) VII клас Мэта ўрока iconПрограмма «Блокнот» Тип урока: урок изучения нового материала Форма урока: урок смешанный Задачи урока: Образовательная
Проверка готовности учащихся к уроку, отметка отсутствующих, объявление темы и цели урока
Урок з выкарыстаннем камп’ютарных тэхналогій Сачынне-апісанне плошчы 17 верасня (Кафедральная) VII клас Мэта ўрока icon02-07 Дзень тыдня № п\п 1 клас 2 клас 3 клас 4 клас Панядзелак 1

Урок з выкарыстаннем камп’ютарных тэхналогій Сачынне-апісанне плошчы 17 верасня (Кафедральная) VII клас Мэта ўрока icon02-07 Дзень тыдня № п\п 1 клас 2 клас 3 клас 4 клас Панядзелак 1

Разместите кнопку на своём сайте:
Документы


База данных защищена авторским правом ©lib2.podelise.ru 2000-2013
При копировании материала обязательно указание активной ссылки открытой для индексации.
обратиться к администрации
Документы