Пазакласнае мерапрыемства з выкарыстаннем камп’ютарных тэхналогій Завочнае падарожжа па сталіцах пісьменства icon

Пазакласнае мерапрыемства з выкарыстаннем камп’ютарных тэхналогій Завочнае падарожжа па сталіцах пісьменства



НазваниеПазакласнае мерапрыемства з выкарыстаннем камп’ютарных тэхналогій Завочнае падарожжа па сталіцах пісьменства
Дата конвертации19.10.2012
Размер245.38 Kb.
ТипДокументы
источник

Пазакласнае мерапрыемства

з выкарыстаннем камп’ютарных тэхналогій


Завочнае падарожжа па сталіцах пісьменства

інтэграваны занятак па беларускай літаратурыі інфарматыцы


VIII клас


Мэта занятка:

  • Пашырыць веды аб гісторыі святкавання Дня пісьменства.

  • Пазнаёміцца са славутымі мясцінамі гарадоў-сталіц пісьменства і іх знакамітымі людзьмі.

  • Выхоўваць патрыятычныя пачуцці.

  • Развіваць уменне працаваць у парах і групах.

  • Выпрацоўваць навыкі працы на камп’ютары і ў сетцы інтэрнэт.


Абсталяванне занятка:

  • камп’ютары;

  • праектар;

  • прэзентацыя;

  • калажы гарадоў-сталіц пісьменства;

  • карткі з назвамі груп;

  • кнігі пісьменнікаў Глыбоччыны;

  • карткі з заданнямі;

  • выстава кніг, буклетаў, паштовак пра г. Глыбокае.


Дэвіз занятка:


Гасцям заўсёды горад рады,

Сустрэць прыгожа ён гатоў,

Да ног ссыпае кветкапады

З чароўных і лагодных слоў.

Марына Бука


Міжпрадметныя сувязі: гісторыя, геаграфія, інфарматыка, беларуская літаратура, музыка.

^ Ход занятка


  1. Арганізацыйны момант.




  1. Уступнае слова настаўнікаў пра Дзень пісьменства.

(На працягу ўсяго занятка дэманструюцца слайды камп’ютарнай прэзентацыі).


^ Настаўнік беларускай мовы і літаратуры.

Сёння мы з вамі адправімся ў завочнае (віртуальнае) падарожжа па гарадах-сталіцах пісьменства.

Галоўнай мэтай нашага занятка з’яўляецца пашырэнне ведаў аб гісторыі святкавання Дня пісьменства, знаёмства са славутымі мясцінамі гарадоў-сталіц пісьменства і іх знакамітымі людзьмі.

^ Настаўнік інфарматыкі.

Мы праводзім сёння падарожжа з прымяненнем інфармацыйных тэхналогій: будзем праглядаць камп’ютарную прэзентацыю, працаваць у парах і групах за камп’ютарамі і шукаць ў інтэрнэце звесткі пра геральдыку сталіц пісьменства.

Дэвіз нашага падарожжа:


^ Гасцям заўсёды горад рады,

Сустрэць прыгожа ён гатоў,

Да ног ссыпае кветкапады

З чароўных і лагодных слоў.

Марына Бука


Настаўнік беларускай мовы і літаратуры.

Дзень беларускага пісьменства з'яўляецца нацыянальным святам. Ён праводзіцца штогод у першую нядзелю верасня ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 сакавіка 1998 г. № 157 " Аб дзяржаўных святах, святочных днях і памятных датах у Рэспубліцы Беларусь".

У аснову канцэпцыі Дня беларускага пісьменства пакладзена ідэя прапаганды здабытку айчыннай пісьмовай культуры, пераемнасці духоўных традыцый Беларусі. Свята дае ўнікальную магчымасць сустрэцца з жывым словам, удзельнікамі творчага працэсу стварэння кніг, газет і часопісаў.

^ Настаўнік інфарматыкі.

Невыпадкова і тое, што Дзень беларускага пісьменства праводзіцца ў першыя дні новага навучальнага года. Адукацыя, інфармацыя і культура - тры галіны, якія фарміруюць інтэлектуальную эліту нацыі, яе сучаснасць і будучыню. У гэты дзень мы аддаём даніну павагі нашым продкам, якія стварылі фундамент беларускай адукацыі і пісьменства.


^ Настаўнік беларускай мовы і літаратуры.


Традыцыйна свята праводзіцца ў гарадах, якія з'яўляюцца гістарычнымі цэнтрамі культуры, навукі, літаратуры і кнігадрукавання. Паспеўшы стаць традыцыйным, свята прайшло па знакамітых цэнтрах беларускай асветы, сярод якіх Полацк, Тураў, Навагрудак, Нясвіж, Орша, Пінск, Заслаўе, Мсціслаўль, Мір, Камянец, Паставы, Барысаў, Смаргонь, Хойнікі, Ганцавічы.

Сталіцай Дня беларускага пісьменства ў 2012 годзе стане горад Глыбокае.


^ Ш. Асноўная частка


1. Інфармацыйны дайджэст

(Дзяленне класа на 6 груп па колькасці абласцей Беларусі праведзена загадзя.

Кожны вучань атрымаў заданне: падрыхтаваць калаж пра адпаведны горад-сталіцу пісьменства)


^ Калажы:

1 група. Віцебская вобласць (Полацк, Орша, Паставы, Глыбокае)

2 група. Гродненская вобласць (Навагрудак, Мір, Смаргонь)

3 група. Магілёўская вобласць (Мсціслаўль, Шклоў)

4 група. Брэсцкая вобласць (Ганцавічы, Пінск, Камянец)

5 група. Гомельская вобласць (Хойнікі, Тураў)

6 група. Мінская вобласць (Барысаў, Заслаўе, Нясвіж)

Вучні групамі выходзяць да дошкі і даюць сціслую інфармацыю пры абароне падрыхтаваных калажоў. (Інфармацыю пра гарады-сталіцы пісьменства і фотаздымкі можна знайсці на сайце http://belpismennost12.ucoz.ru/, падрыхтаваным вучнем 6 класа гімназіі Лаўцэвічам Уладам).


2. Праца ў парах з выкарыстаннем інтэрнэту

Заданне: Знайсці ў інтэрнэце выявы гербаў гарадоў-сталіц пісьменства, пра якія рыхтавалі калажы, і сціслую інфармацыю пра гэтыя гербы. Захаваць інфармацыю ў тэкставым рэдактары Microsoft Word пад назвай “Заданне1”.

(Праверка выкананага задання настаўнікам інфарматыкі)


^ 3. Псіхалагічны трэнінг

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры.

Заплюшчым вочы і ўспомнім асеннюю экскурсію ў Нясвіж і Мір. “Краінай замкаў” называлі Беларусь падарожнікі. Уявім Нясвіжскі палац і пройдземся па яго залах. Пагуляем у Нясвіжскім парку, своеасаблівым ансамблі зеляніны і вады, палюбуемся яго прыгажосцю. Зойдзем у Фарны касцёл, падзівімся фрэскавымі кампазіцыямі.

А зараз накіруемся з Нясвіжа ў Мір. Уявім непаўторны Мірскі замак з яго пяццю вежамі, паспрабуем узняцца і спусціцца па яго прыступках. Падыдзем да царквы-пахавальні князёў, якая эфектна ўпісваецца ў навакольны пейзаж і прыцягвае да сябе ўвагу мудрагелістасцю форм і асемітрычнасцю кампазіцый.


^ 4. Сем цудаў Глыбоччыны.


Настаўнік інфарматыкі. Усе вы чулі аб сямі цудах свету.

  • Назавіце, калі ласка, хто ведае цуды свету? (Адказы дзяцей)

  • Піраміда Хеопса ў Гізе

  • Вісячыя сады у Вавілоне

  • Статуя Зеўса ў Алімпіі

  • Храм Артэміды ў Эфесе

  • Маўзалей ў Галікарнасе

  • Калос Радоскі

  • Александрыйскі маяк.

  • Усе гэтыя выдатныя збудаванні лічацца ўзорам будаўнічага мастацтва. У наш час можна пабудаваць усё, што падкажа ўяўленне архітэктараў. Прыклад таму – будынак Нацыянальнай бібліятэкі, Лядовы палац у Мінску і многія шэдэўры архітэктуры Беларусі і свету.

^ Настаўнік беларускай мовы і літаратуры. У 2008 годзе ў Беларусі быў запушчан праект “7 цудаў Беларусі”, у выніку якога высветліліся цуды кожнага раёна. Сёння мы пазнаёмімся з цудамі нашага Глыбоцкага раёна. Беларуская прырода ўяўляе сабой незвычайны, непараўнальны цуд. А таленавітыя людзі Глыбоцкага раёна таксама ствараюць свае шэдэўры.

^ Настаўнік інфарматыкі. Мы прапануем вам здзейсніць віртуальнае падарожжа па родных мясцінах “Сем цудаў Глыбоччыны” і пазнаёміцца са знакамітымі і адметнымі мясцінамі нашага раёна.

^ Настаўнік беларускай мовы і літаратуры

Глыбоцкі край! Маіх дзядоў калыска,

Радзіма сінявокая мая!

Твой лёс заўжды мне быў да болю блізкім,

З гадамі стаў бліжэйшым удвая.

Ф. Ляшонак.

^ Настаўнік інфарматыкі.Пералічыце, якія вы ведаеце цуды Глыбоччыны? (Адказы дзяцей)

7 цудаў Глыбоччыны (Дадатак 1, 2):

- Царква Раства Прасвятой Багародзіцы

- Касцёл Святой Тройцы

- Галубіцкая пушча

- Самалёт СУ-2 (авіяканструктар П.Сухі)

- Мосар

- Дэндралагічны сад

- Возера Доўгае

Дзеці расказваюць пра кожны з 7 цудаў Глыбоччыны.


^ 5. Літаратурная Глыбоччына (праца ў групах)

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры

Паспрабуем заняцца даследчыцкай дзейнасцю. Кожная група атрымае зборнікі твораў глыбоцкіх пісьменнікаў. Вы павінны папрацаваць са зборнікамі і выканаць заданні па картках і надрукаваць адказы ў тэкставым рэдактары Microsoft Word пад назвай “Заданне 2” (адзін вучань з групы друкуе адказы на камп’ютары).

Картка 1.

Заданне.

а) Знайдзіце ў зборніку В.Гарановіча “Нараджэнне вады” вершы, у назвах якіх ёсць слова вада.

б) Знайдзіце ў зборніку В.Гарановіча “Беразвечча” вершы, у назвах якіх ёсць святы.

в) Знайдзіце ў зборніку В.Гарановіча “Святло блакіту” вершы , у назвах якіх ёсць слова вясна.


Адказы:

а) “Гімн вадзе”, “Нараджэнне вады”

б) “Саракі”, “Вялікдзень”, “Каляды”, “Купалле”, “У Дзень Перамогі”

в) “Крэскі вясны”, “Анонс вясны”, “Фантазіі вясны”




Картка 2.

Заданне.

У зборніках Фамы Ляшонка ”Запознены дар” і “Апошні лістапад” знайдзіце вершы, прысвечаныя Радзіме.


Адказы:

Бацькаўшчына”, “Глыбоцкі бор”, “Мой родны кут, азёрны, сінявокі”, “Глыбоцкі край! Маіх дзядоў калыска…”




Картка 3.

Заданне.

Вызначце ў зборніках Алеся Жыгунова “Мая Тройца” і “Пагавары са мной пра восень” назвы вершаў, якія складаюцца з аднаго слова.


Адказы:

Дубы”, “Дома”, “Сябрам”, “Шляхі”, “Сустрэчы”, “Радуніца”, “Сон”, “Тройца” і інш.


Картка 4.

Заданне.

У зборніку Ганны Зінкевіч “Шляхам любові” адзначце вершы з назвамі раслін.


Адказы:

Бэз цвіце”, “Познія астры”, “Побач заўсёды дубок і бярозка”, “За агонь рабіны не судзіце восень”


Картка 5.

Заданне.

У зборніку Галіны Сутулы “След на вечным гасцінцы” знайдзіце вершы, у назвах якіх ёсць слова хлеб.


Адказы:

Бедны стол без хлеба”, “Той сее хлеб”, “Я хлебу і полю”




Картка 6.

Назавіце п’есы са зборніка Уладзіміра Сауліча “Халімон камандуе парадам” і цікавыя імёны і прозвішчы герояў у творах.

Адказы:

П’есы: “Сабака з залатым зубам”, “Адзін Гаўрыла ў Полацку”, “Халімон камандуе парадам”.

Імёны і прозвішчы: Халімон Капытка, Куліна, Матрона, Гаўрыла Патапавіч, Шмонька, Рэдзька Самазвон, Каранат Козлікаў, Фяўроння, Дзюба.

Прэзентацыя даследчыцкай работы.

^ 6. Паэтычная хвілінка.

(вучаніцы выразна чытаюць на памяць вершы)

Кацярына Барыла “Родны горад”

Паміж люстэркамі азёраў,

Паміж касцёлам і царквой

З глыбокай назваю, як мора,

Жыве сяточны горад мой.

Па гэтых вуліцах знаёмых

Рабіла я за крокам крок

І з асалодай удыхала

Паветра свежага глыток.

Сюды душа мая імкнецца,

Дзе б мае думкі не былі.

І так спакойна мне жывецца,

Калі на роднай я зямлі.

Хачу, каб не спазнаўшы гора,

Ты жыў шчасліва, горад мой,

Паміж люстэркамі азёраў,

Паміж касцёлам і царквой.


^ Марына Бука “Глыбокаму”

Наш горад дзверы адчыняе

З усмешкай шчыраю усім,

Так шчыра, ласкава вітае

І зычыць многа лет і зім.

Гасцям заўсёды горад рады,

Сусрэць прыгожа ён гатоў,

Да ног ссыпае кветкапады

З чароўных і лагодных слоў.

Не пашкадуе, хто захоча,

Наш горад дзіўны паглядзець,

Ён казкай будзе сніцца ноччу,

Што будзе доўга сэрца грэць.


^ 7. Крыжаванка-віктарына “Гарады-сталіцы пісьменства”

(настаўнікі па чарзе задаюць пытанні, а дзеці адказваюць на іх)

  1. Горад, дзе праходзіў Дзень пісьменства ў 2000 годзе (Заслаўе)

  2. Горад, у якім праводзіцца міжнародны фестываль “Звіняць цымбалы і гармонік” (Паставы)

  3. Радзіма Уладзіміра Караткевіча (Орша)

  4. Горад, дзе пастаўлены помнік агурку (Шклоў)

  5. Горад, у якім знаходзіцца помнік Сымону Буднаму (Нясвіж)

  6. Першы горад, які прымаў Дзень беларускага пісьменства (Полацк)

  7. Горад, у якім знаходзяцца царква Раства Прасвятой Багародзіцы і Троіцкі касцёл (Глыбокае)

  8. Горад, дзе двойчы прайшло свята пісьменства (Полацк)

  9. Горад, дзе ў прыходскім вучылішчы працаваў Якуб Колас (Пінск)

  10. Горад, які мае герб з выявай мядзведзя (Смаргонь)

  11. Радзіма Пятра Мсціслаўца (Мсціслаўль)

  12. Гарадскі пасёлак, дзе захаваўся палацава-замкавы комплекс 16-18 ст. (Мір)

  13. Горад, які атрымаў назву ад камяністай глебы (Камянец)

  14. Радзіма Івана Мележа (Хойнікі)

  15. Горад, які з’яўляўся сталіцай пісьменства ў 2008 годзе (Барысаў)

  16. Горад, у якім знойдзена Тураўскае Евангелле (Тураў)

  17. Горад, дзе прайшлі дзіцячыя гады Адама Міцкевіча (Навагрудак)

  18. Горад, які перадаў Глыбокаму эстафету свята пісьменства (Ганцавічы)






















З

А

С

Л

А

Ў

Е




























П

А

С

Т

А

В

Ы































О

Р

Ш

А











































Ш

К

Л

О

Ў































Н

Я

С

В

І

Ж


































П

О

Л

А

Ц

К








































Г

Л

Ы

Б

О

К

А

Е


































П

О

Л

А

Ц

К































П

І

Н

С

К








































С

М

А

Р

Г

О

Н

Ь

М

С

Ц

І

С

Л

А

Ў

Л

Ь

















































М

І

Р




























К

А

М

Я

Н

Е

Ц





































Х

О

Й

Н

І

К

І




























Б

А

Р

Ы

С

А

Ў











































Т

У

Р

А

Ў































Н

А

В

А

Г

Р

У

Д

А

К

























Г

А

Н

Ц

А

В

І

Ч

Ы


Адказ па вертыкалі: Сталіцы пісьменства

^ IV. Заключэнне.

Рэфлексія.


  • Які ўдзел вы хацелі б прыняць у падрыхтоўцы да Дня пісьменства?

  • Якія гарады-сталіцы пісьменства хацелі б наведаць?


^ Вынік урока


Настаўнік беларускай мовы і літаратуры.

Мы з вамі здзейснілі віртуальнае падарожжа па сталіцах пісьменства. Атрымалі задавальненне ад пачутага і ўбачанага. Атрымаўшы эстафету аб правядзенні свята ў родным горадзе, мы таксама духоўна і маральна падрыхтаваліся да гэтага мерапрыемства. Мы ганарымся тым, што ў гэтым годзе ў нашым родным горадзе адбудзецца свята духоўнасці і хараства.


^ Настаўнік інфарматыкі.

На слайдзе вы бачыце фотаздымак Глыбокага з вышыні птушынага палёту.

Наш горад прыгажэе, развіваецца. Растуць новыя будынкі, вядуцца рамонтныя работы, з’яўляюцца новыя пляцоўкі, месцы адпачынку. Праводзяцца цікавыя і змястоўныя мерапрыемствы.

Зараз паслухаем песню нашых землякоў: паэта Віталя Гарановіча і кампазітара Ганны Шаколы “Мой горад”


  1. Ад веку стаіш у абдымках азёраў,

Бароў атачэнні і гмахаў званіц,

Дзе самыя светлыя россыпы зорак,

Багатыя нетры гаючых крыніц.


Прыпеў:

Ты наш родны горад – калыска дзяцінства

І ветразь юнацтва шчаслівага час,

Жыцця глыбачанаў спрадвечная прыстань,

Малою радзімай для кожнага з нас.


  1. Ты Корсакаў родам і славай Сухога

Заўжды ганарышся ў буднях сваіх.

Нам месца не трэба ў свеце другога,

Глыбоцкі куточак навек дарагі.


  1. Спяшаемся мы да цябе на сустрэчу,

Табою, Глыбокае, у думках жывём.

Табе прысягаем ля сцен Беразвечча

І памяці варту дастойна нясём.

Настаўнікі:

    • Няхай жа заўсёды будзе мірнае неба над галавой людзей усяго свету!

    • Няхай прыгажэе, квітнее наш родны горад!

    • А таксама ўсе гарады і вёскі нашай Беларусі!

    • Дзякуем усім за працу на ўроку.



Фотаздымкі з мерапрыемства (Дадатак 3)


Мерапрыемства падрыхтавалі:

Буцько Ала Васільеўна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры

Раманчук Лідзія Анатольеўна, настаўнік інфарматыкі

Дадатак 1


7 цудаў Глыбоччыны


^ 1.

Троіцкі касцёл у Глыбокім размешчаны ў гістарычным цэнтры горада на плошчы 17 верасня. Яго заснаваў былы ўладальнік мястэчка Іосіф Корсак.

Сучасны мураваны храм пабудаваны ў 1764—1782 гг. у стылі сталага барока.

Галоўны алтар — магутнае двух’яруснае збудаванне, завершанае скульптурна-ляпным пано “Глорыя”.

У касцёле захоўваюцца цудадзейны абраз “Маці Божай Падхорнай” і скульптура “Церпячы Езус”.

У пачатку 20 стагоддзя архітэктарам Ю.Заро касцёл быў перабудаваны і расшыраны.

Фасады сучаснага праваслаўнага сабора і каталіцкага касцёла скіраваны так, быццам глядзяць адзін на аднаго.

^ 2.

Царква Раства Багародзіцы ў Глыбокім

Заснавальнікамі храма былі манахі-кармеліты.

У 1636—1654 гадах на сродкі старасты Язэпа Корсака быў пабудаваны каталіцкі кляштар і касцёл. Пры клештары кармелітаў былі вучылішча, прытулак для бедных, бібліятэка на 3 тысячы тамоў, аптэка. Вышынёй 50 метраў культавы будынак уразіў нават французскага імператара Напалеона Банапарта, які ў 1812 годзе прыпыняўся ў Глыбокім. Пасля паўстання 1863 года царскі ўрад закрыў кляштар, будынак касцёла перадаў праваслаўным. Будынак у стылі віленскага барока быў дапоўнены пятым купалам і набыў адпаведны праваслаўны выгляд.

Галоўная святыня храма - абраз Багародзіцы са святой гары Афон “Дастойна ёсць”, копія чудадзейнай іконы, якая захоўваецца ў Карэйскім храме на Афоне. Ён быў дастаўлены ў Глыбокае ў 1911 годзе з Грэцыі і з’яўляецца цудадзейным.

Храм мае падвальныя памяшканні і званіцу. Краязнаўцы ведаюць, што пад будынкам храма былі вельмі вялікія, з магутнымі сценамі і скляпеннямі шырокія падземныя хады. Ёсць версія, што яны злучаліся не толькі з падзямеллямі парафіяльнага храма, якія знаходзіліся на адлегласці 200 м, але і цягнуліся да Беразвечча (3 км).

3.

Яшчэ адзін цуд Божы існуе ў Глыбоцкім раёне – Мосар... Касцёл у імя святой Ганны – гэта цуд!

Паглядзець на хараство Мосарскага касцёла едуць з усіх куткоў планеты. Тут вакол святыні і далёка за межамі касцёльнай тэрыторыі створаны дзіўны парк, які прызнаны помнікам прыроды і гісторыі.

Культурна-дэндралагічны комплекс вёскі Мосар аб’ядноўвае касцёл св. Ганны, пабудаваны ў 1792 годзе ў стылі ранняга класіцызму, парк са скульптурнымі кампазіцыямі, алеямі і экзатычнымі кветнікамі, якія налічваюць каля 200 відаў раслін. Аўтар унікальных дызайнерскіх рашэнняў — ксёндз-пралат Ёзас Булька.

Першай скульптурай, якая трапляецца на вочы наведвальнікам Мосара, з’яўляецца статуя святога Яна Хрысціцеля, і гэта невыпадкова: штогод 24 чэрвеня многія жыхары Глыбоцкага раёна з’язджаюцца сюды на свята Яна. Яно — галоўнае ў Мосарскім касцёле.

На мосарскіх могілках устаноўлена пяціметровая фігура Хрыста. А каля касцёла святой Ганны закладзена алея цвярозасці. Ксёндз Ёзас Булька, вядомы барацьбіт з п’янствам, стварыў першы ў Беларусі антыалкагольны музей.

А яшчэ Булька ажывіў закінутую крынічку непадалёк ад касцёла. Акультурыў яе, асвяціў, праклаў да крыніцы асфальтаваную сцяжынку, узбоч якой узведзена 20 каплічак, якія расказваюць аб зямным жыцці Ісуса Хрыста.

Шматлікія турысты і пілігрымы называюць Мосар “беларускім Версалем”.


П
^ 4.
ерад уездам у горад стаіць на пастаменце самалёт “Су-17”. Яго аўтар –

Павел Восіпавіч Сухі - генеральны канструктар, двойчы Герой Сацыялістычнай Працы, якім было створана больш за 50 тыпаў самалётаў.

У СШ № 1, дзякуючы намаганням настаўніцы Тэрэзы Эдуардаўны Рабізы, сабраны багацейшы матэрыял і створаны музей Паўла Сухога. Будучы генеральны канструктар нарадзіўся ў сям’і настаўнікаў Глыбоцкага народнага вучылішча ў 1895 годзе. Праз чатыры гады сям’я Сухіх пераехала з Глыбокага ў Гомель. Доўгі час сапраўднае месца нараджэння гэтага геніяльнага чалавека трымалася “пад сакрэтам”, бо Глыбокае да 1939 года заставалася ў Заходняй Беларусі. Але ўрэшце “грыф сакрэтнасці” быў зняты і беларусы даведаліся пра сапраўднае месца нараджэння стваральніка легендарных знішчальнікаў. З першых дзён Вялікай Айчыннай вайны самалёты маркі “Су” ўдзельнічалі ў баявых аперацыях.


5.

У дэндралагічным садзе Глыбоцкага вопытнага лясгаса сабрана больш за паўтысячы дрэў і хмызняковых раслін з усяго свету: Далёкага Усходу, Цэнтральнай Азіі, Паўночнай Амерыкі, поўдня Расіі, Заходняй Еўропы . Тут вы ўбачыце і елку сербскую, і тую клонавідную, і бярозу карэльскую, і арэх грэцкі, і шыкоўныя рададэндраны. Ствараў сад на плошчы 8,2 гектара інжынер лясных культур Віктар Антонавіч Ламака. Усё сваё жыццё ён прысвяціў гэтай справе. Пражыў 90 год. У мінулым годзе Глыбокае адзначала 100-годдзе заснавальніка ўнікальнага саду. В. А. Ламаку прысвоена званне ганаровага грамадзяніна горада.

^ 6.

Возера Доўгае.

Сярод 106 азёр Глыбоцкага раёна, ды і наогул, 10 тысяч азёр Беларусі, Доўгае вызначаецца якраз не сваёй даўжынёй, а глыбінёй. Афіцыйным рэкордам глыбіні возера з’яўляецца 53,7 метра. Возера плошчай 2600 га і даўжынёй 6 кіламетраў аб’яўлена гідралагічным заказнікам, а знаходзіцца за 32 кіламетры ад райцэнтра каля вёсак Зябкі, Доўгае, Заазёрная.

У вадаёме водзіцца акунь, плотка, лешч, судак, шчупак, краснапёрка і нават вугор. Паміж возерам і рэчкай Даўжанкай месціцца маляўнічы куточак — Голубаў сад. Калісьці на высокім узгорку тут стаяў панскі палац, побач з якім пышна цвілі бэз і гартэнзіі. У часы Першай сусветнай вайны тут праходзіла лінія фронту, сядзіба была зруйнавана. У 20-я гады мінулага стагоддзя на ўрадлівых землях мясцовы купец і аграном Канстанцін Голуб вырошчваў клубніцы і гародніну.

7.

Галубіцкая пушча не менш вядомая, чым Налібоцкая ці Белавежская. Адзінае, чаго ў ёй не стае, дык гэта зуброў. Але ёсць іншыя адметнасці. На плошчы 15,7 тысячы гектараў лясоў хвойнага і змешанага тыпаў, водна-балотных угоддзяў біёлагі налічылі дзясяткі відаў рэдкіх прадстаўнікоў флоры і фаўны, занесеных у Чырвоную кнігу. Тут ходзіць буры мядзведзь і гняздуюцца скапа і вялікі бугай. Пушча суседнічае з Бярэзінскім біясферным запаведнікам.

На ўскрайку Галубіцкай пушчы ў засценку Пунькі нарадзіўся жывапісец і графік Язэп Драздовіч, якога назвалі “вечным вандроўнікам”. Ён абышоў усю Заходнюю Беларусь, збіраючы каштоўнасці і рэшткі старой культуры свайго народа. Фалькларыст. Этнограф. Краязнаўца. Асветнік. Але найбольш вядомы нашчадкам як мастак, які пакінуў ці не ў кожнай хаце, дзе спыняўся, маляванку (дыванок, пісаны алейнымі фарбамі), пачынальнік касмалагічнай тэмы ў беларускім выяўленчым мастацтве. На Глыбоччыне і пахаваны апантаны творца, на могілках у Ліплянах, на ўскрайку Галубіцкай пушчы. Пад старой сасной стаіць невялічкі помнік з барэльефам твару мастака і гадамі жыцця: 1888—1954.

Дадатак 2













Дадатак 3















Похожие:

Пазакласнае мерапрыемства з выкарыстаннем камп’ютарных тэхналогій Завочнае падарожжа па сталіцах пісьменства iconЗавочнае падарожжа па сталіцах пісьменства Эпіграф: Гасцям заўсёды горад рады
Пазнаёміцца са славутымі мясцінамі гарадоў-сталіц пісьменства І іх знакамітымі людзьмі
Пазакласнае мерапрыемства з выкарыстаннем камп’ютарных тэхналогій Завочнае падарожжа па сталіцах пісьменства iconУрок з выкарыстаннем камп’ютарных тэхналогій Сачынне-апісанне плошчы 17 верасня (Кафедральная) VII клас Мэта ўрока
Садзейнічаць выпрацоўцы ў вучняў умення выказваць свае думкі на прапанаваную тэму
Пазакласнае мерапрыемства з выкарыстаннем камп’ютарных тэхналогій Завочнае падарожжа па сталіцах пісьменства iconУдзел у конкурсе на лепшы лагатып Дня беларускага пісьменства ў г. Глыбокае

Пазакласнае мерапрыемства з выкарыстаннем камп’ютарных тэхналогій Завочнае падарожжа па сталіцах пісьменства iconУрок Падарожжа ў мінулае
Мэты: пашырыць веды дзяцей аб жыццi I творчасцi Янкі Купалы выхоўваць любоў да роднага слова, літаратуры
Пазакласнае мерапрыемства з выкарыстаннем камп’ютарных тэхналогій Завочнае падарожжа па сталіцах пісьменства iconДзень беларускага пісьменства
Рэспубліканская навукова-асветніцкая экспедыцыя "Дарога да Святыняў" з Благадатным Агнём ад Гроба Гасподняга
Пазакласнае мерапрыемства з выкарыстаннем камп’ютарных тэхналогій Завочнае падарожжа па сталіцах пісьменства iconПлан мерапрыемстваў Дзяржаўнай установы адукацыі "Глыбоцкая раённая гімназія" па падрыхтоўцы да святкавання Дня пісьменства 2012 года
Правядзенне экскурсій у гісторыка-этнаграфічны музей, музей П. Сухога, музей І. Буйніцкага (Празарокі)
Пазакласнае мерапрыемства з выкарыстаннем камп’ютарных тэхналогій Завочнае падарожжа па сталіцах пісьменства iconСцэнарый мерапрыемства Калядныя сустрэчы
Для згоды людской мы збіраем сяброў. Не толькі праца яднае людзей, але І свята – не менш яно збірае аднадумцаў. Яно дапамагае кожнаму...
Разместите кнопку на своём сайте:
Документы


База данных защищена авторским правом ©lib2.podelise.ru 2000-2013
При копировании материала обязательно указание активной ссылки открытой для индексации.
обратиться к администрации
Документы