Глыбоччына музычная icon

Глыбоччына музычная



НазваниеГлыбоччына музычная
Дата конвертации19.10.2012
Размер96.04 Kb.
ТипДокументы
источник

Глыбоччына музычная




Ганна Казіміраўна Шакола

акампаніятар, настаўнік музыкі

ДУА “Глыбоцкая раённая гімназія”,

самадзейны кампазітар


Чалавек года Віцебшчыны


Уявіце сабе, якім шэрым і аднастайным было б наша жыццё, калі б не існавала мастацтва.

Прыгожае абуджае добрае” – гэта прафесійнае і жыццёвае крэда Ганны Казіміраўны Шаколы.

Яшчэ Платон сказаў: «Музыка натхняе ўвесь свет, дае душы крылы, садзейнічае палёту фантазіі; музыка дадае жыцця і радасці ўсяму існуючаму…”

Прызнаемся шчыра, што ў наш неапраўдана імклівы час не кожны знойдзе свабодную хвілінку, калі можна ўзяць зборнік вершаў і пачытаць яго проста так, для душы. Ганна Казіміраўна дорыць вершам новае жыццё, бо пры спалучэнні паэзіі і музыкі з’яўляецца новы твор мастацтва, і вось мы ўжо напяваем і напяваем сабе новую песню і яна знаходзіць водгук у нашым сэрцы. Напрыклад,

^ А осень, осень мерно и плавно,

идёт походкою своей,

и ей, наверное, забавно,

смотреть на суету людей…

(песня «Приходит осень осторожно», на словыНаталлі Молакавай)

Гэты артыкул павінен быў з’явіцца яшчэ летам, пасля творчага вечара Ганны Казіміраўны “Табе, маё Глыбокае”, які праходзіў 3 ліпеня. “Няўжо гэта ўсё толькі яе песні? І гэта ўсё яна сама напісала?” – то тут, то там чуліся здзіўленыя пытанні гасцей горада пад час канцэрта. І на самай справе, цяжка было паверыць, што ўсе песні, якія гучалі на працягу дзвюх гадзін, належаць аднаму аўтару і напісаны на словы мясцовых паэтаў. Уражвала і разнастайнасць тэматыкі: духоўныя песні і песні аб Радзіме, роднай прыродзе, песні пра школу і, вядома ж, пра каханне.

Пасля гэтага цудоўнага вечара яшчэ доўга ў сэрцы гучалі незабыўныя мелодыі і хацелася проста падзяліцца ўражаннямі аб гэтым мерапрыемстве, напісаць аб гэтым таленавітым чалавеку. Аднак тут умяшалася адна з рыс характару Ганны Казіміраўны - незвычайная сціпласць, і ў выніку спатрэбіўся час, каб пераканаць яе ў тым, што гэта неабходна. “Я ж не раблю нічога незвычайнага… Трэба пісаць пра нашых настаўнікаў, якія рыхтуюць на алімпіяды, конкурсы…А мне не трэба славы. Я займаюся любімай справай і мне проста хочацца ствараць музыку на словы сваіх, мясцовых, паэтаў, спяваць пра наш глыбоцкі край, наша Глыбокае”. Сапраўды, лірычным гімнам гораду можна назваць яе песню “Глыбоцкі вальс” на словы Віталя Гарановіча:

^ Горад шчырых людзей,

Дзе гасцям дзверы насцеж адкрыты.

Горад светлых надзей,

Закаханых, сапраўдных сяброў…

На пытанне “Адкуль жа з’явілася такое захапленне музыкай?” Ганна Казіміраўна расказвае наступную гісторыю. “Мой дзядуля ніколі не развітваўся са сваёй скрыпкай. І калі дзядуля і бабуля заўважылі, што іх дзяцей таксама цікавіць музыка, то яны нават прадалі карову і купілі раяль, для таго, каб дзеці змаглі займацца музыкай. Гэта сямейная рэліквія і зараз знаходзіцца ў бацькоўскім доме на Пастаўшчыне. Тата выдатна іграў на акардэоне і раялі, родная цёця – на цымбалах. У нашай сям’і заўсёды любілі музыку” Не дзіўна, што з маленства дзяўчынка палюбіла музыку і хадзіла адна аж за чатыры кіламетры ў музычную школу.

Закончыўшы школу, паступіла ў педагагічны інстытут імя Максіма Горкага на музычна-педагагічны факультэт, пасля заканчэння якога працавала выкладчыкам па класе вакала і фартэпіяна ў Полацкім педвучылішчы. Лёс склаўся так, што разам з мужам яна паехала ў Грузію, дзе ён служыў у ваенным гарнізоне на турэцкай мяжы. І там Ганна Казіміраўна працавала настаўніцай музыкі і спеваў і кіравала гарнізонным хорам. За свой працоўны і творчы шлях Ганна Казіміраўна атрымала шмат узнагарод і падзяк, але ёсць у яе такая, якая сведчыць аб мужнасці гэтай сціплай жанчыны - удзячнае пісьмо камандавання “за паказаны ўзор высокай дысцыплінаванасці і вытрымкі пры выкананні службовага абавязку”. Пасля вяртання ў Беларусь працавала дырэктарам Дома культуры, потым настаўнікам музыкі ў сярэдняй школе №3 горада Глыбокае і Глыбоцкай раённай гімназіі.

Дзе б ні працавала Ганна Казіміраўна, усюды яна натхняла калег на выступленне на сцэне. Гімназія не стала выключэннем і зараз на гімназічных святах выступаюць не толькі вучні, але і настаўнікі. Напрыклад, песня “Каралева кожнай раніцы, глыбачаначка настаўніца…” стала своеасаблівым гімнам для ўсіх жанчын-педагогаў раёна.

Неверагодна гучыць апавяданне Ганны Казіміраўны аб тым, як яна пачала складаць музыку да вершаў. “Аднойчы прыбягае да мяне Лідзія Анатольеўна Раманчук (настаўніца інфарматыкі і кіраўнік танцавальнага гуртка) і кажа: “Вось табе верш Віталія Рыгоравіча Гарановіча “Развітальны вальс”, тэрмінова трэба музыка”. Я прачытала верш, стала перабіраць клавішы і сама была здзіўлена - у мяне атрымалася мелодыя. Гэта была мая першая песня. Потым я ўзяла зборнік вершаў В. Гарановіча “Беразвечча” і ў мяне “загучаў” верш “Сафійскі сабор”. Так усё і пачалося. Проста нейкі цуд адбыўся…”.

Асаблівае месца ў яе творчасці займаюць песні на духоўную тэматыку. Яны прымушаюць задумацца над сэнсам, зместам і сутнасцю жыцця. Многія музычныя творы гучаць у храмах, усхваляючы і ўзвышаючы Дзеву Марыю, а песня “Будслаўская Божая Маці” заняла І месца ў рэспубліканскім конкурсе, прысвечаным 500-годдзю Будслава.

Калі гаварыць аб школьным жыцці, то трэба прызнаць, што, на жаль, амаль не існуе песень пра школу.

“Мы жывём у Беларусі і хочацца, каб на школьных святах гучалі песні пра школьнае жыццё таксама і на беларускай мове”. Ганна Казіміраўна не стала чакаць, пакуль яны з’явяцца, а напісала музыку да вершаў В.Гарановіча “Ну хто прыдумаў школу?”, “Вераснёвая песенька” і іншыя. Вядома ж, аўтарамі гімна Глыбоцкай раённай гімназіі з’яўляюцца Віталій Рыгоравіч Гарановіч (былы дырэктар школы № 3 і натхняльнік стварэння Глыбоцкай раённай гімназіі) і Ганна Казіміраўна Шакола.

Гімназічнае жыццё не абмяжоўваецца толькі ўрокамі, алімпіядамі і інтэлектуальнымі конкурсамі. На працягу года праводзяцца як традыцыйныя мерапрыемствы (“Калядныя сустрэчы”, “Танцуй, пакуль малады!”, “Вучань года” і г.д.) так і іншыя, якія немагчыма ўявіць без музычнага суправаджэння.

Мастацкая самадзейнасць існуе ўсюды, але калі гэтым кіруе прафесіянал, то адчуваецца высокі ўзровень падрыхтоўкі яе ўдзельнікаў. Ганна Казіміраўна працуе не толькі над вакалам, але і звяртае ўвагу на манеру паводзін на сцэне, адзенне, вучыць, што неабходна рабіць у розных незапланаваных абставінах. Яна лічыць, што калі ўжо выходзіш на сцэну, то нумар павінен быць добрым, або лепш не выходзіць. “ Песню трэба не праспяваць, а перадаць слухачам, каб яна абудзіла эмоцыі, закранула іх душу”, – вучыць Ганна Казіміраўна юных артыстаў.

І за кожны канцэрт, за кожнае мерапрыемства яна хвалюецца як упершыню.

Вучні яе адзначаюць, што ім падабаецца працаваць з Ганнай Казіміраўнай, бо яна не толькі вучыць іх многаму, але і прыслухоўваецца да пункту гледжання кожнага.

Ганна Казіміраўна з’яўляецц музыкальным кіраўніком гімназічнага фальклорнага тэатра “Несцерка”, кіруе гурткамі “Вакальная група” і эстраднай групай “Шанц”. Калі вучні назаўжды палюбілі добрую музыку, з задавальненнем нясуць добры настрой са сцэны сваім гледачам – гэта плён працы сапраўднага настаўніка.

Як высокакваліфікаваны спецыяліст Ганна Казіміраўна доўгі час узначальвала раённае МА настаўнікаў музыкі. Дзякуючы яе намаганням была набыта амаль уся фонахрэстаматыя па музыцы, праведзена вялікая работа па запісу музычных твораў для настаўнікаў раёна.

Вялікая колькасць медыцынскіх і псіхалагічных даследаванняў пацвярджае станоўчае ўздзеянне музычнай дзейнасці на работу мозга і гарманічнае развіццё левага і правага паўшар’яў, разумовую працаздольнасць, псіхаматорыку. Даказана, што ў выніку музычнага ўздзеяння паляпшаюцца псіхічныя працэсы ўвагі, успрымання, запамінання, зніжаецца ўзровень трывожнасці. Пры вывучэнні школьных прадметаў задзейнічана ў асноўным левае паўшар’е. Таму неабходна арганізаваць адукацыйны працэс такім чынам, каб з аднаго боку - забяспечыць якасныя веды, а з другога – клапаціцца пра фізічнае, псіхічнае і духоўнае здароўе дзіцяці і ўлічваць псіхафізічныя асаблівасці кожнага ўзросту.

З сумам гаворыць Ганна Казіміраўна аб тым, што з вучэбнага плана ў сярэдняй школе зніклі такія прадметы, як музыка і сусветная мастацкая культура . І справа не толькі ў тым, што ўзніклі праблемы з нагрузкай для настаўнікаў музыкі, а наогул у зніжэнні ўзроўню эстэтычнага выхавання вучняў. Усе школьнікі павінны мець магчымасць слухаць добрую музыку, знаёміцца з сапраўднымі творамі мастацтва. Ад гэтага яны стануць толькі лепшымі, будуць бачыць прыгожае, берагчы прыроду і ўсё, што іх акружае. Яны будуць бачыць свет у яркіх фарбах і будуць перадаваць свой пазітыўны настрой навакольным.

Дзейнасць гэтага творчага чалавека не абмяжоўваецца школьнымі рамкамі, яна прымае актыўны ўдзел у грамадскім жыцці горада. Ганна Казіміраўна спявае ў хоры “Аве, Марыя” пры касцёле св. Тройцы, а таксама народным камерным хоры пры ГДК, з’яўляецца кіраўніком ансамбля польскай песні “Глыбачане”.

Пісаць пра музыку гэта яшчэ горш, чым апісваць карціну. Можна выкарыстоўваць розныя эпітэты, але ўсё ж лепш яе пачуць. Доказам прафесіяналізму настаўніка і яе таленту з’яўляеца дыплом пераможцы абласнога агляду-конкурсу кампазітараў Віцебшчыны на стварэнне лепшага твора, прысвечаны 60-годдзю вызвалення Беларусі і Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, дыплом лаўрэата чацвёртага Усебеларускага фестывалю нацыянальных культур у Гродне і іншыя.

У 2003 годзе выйшаў зборнік песень Віталя Гарановіча і Ганны Шакола “Глыбоцкі вальс”. Ганна Казіміраўна з’яўляецца адным з аўтараў зборнікаў “Вітай у Будславе, Марыя”, “Горад над Дзвіной” – зборнік песень і вершаў пра Полацк, “Пралеска сіняй Беларусі”.

Нельга пагадзіцца з словамі Ганна Казіміраўны “Я не раблю нічога незвычайнага…”. Яна - настаўнік-прафесіянал, настаўнік-творца, які добрасумленна і натхнёна працуе на сваім месцы, укладвае ў працу ўсю сваю душу, сваёй творчасцю дорыць радасць і добры настрой людзям. Калі б усе працавалі так аддана і атрымлівалі адпаведную ўзнагароду, наша жыццё стала б яшчэ лепшым. А яшчэ гэта надзвычай добры і інтэлігентны чалавек, прыгожая жанчына, клапатлівая маці і бабуля.

Гэта цудоўна, што культура існуе і развіваецца не толькі ў вялікіх гарадах, а і ў “глыбінцы”, і пакуль ёсць людзі, якія любяць свой край, цікавяцца яго гісторыяй, услаўляюць яго ў розных відах мастацтва, значыць, краіна жыве і ў яе ёсць будучыня.


Р.S.

У “Настаўніцкай газеце” за 20 лістапада 2011 года быў артыкул “Навошта выхоўваць у дзяцей абыякавасць і пасіўнасць?” Магчыма, адна з прычын таго, што не арганізуюцца мерапрыемствы ў школе – гэта яшчэ і адсутнасць настаўніка музыкі ў сярэдніх класах. Так, ёсць педагог-арганізатар, класныя кіраўнікі, але ж гэта не азначае што ўсе яны маюць здольнасці да арганізацыі разнастайных культурна-масавых забаўляльных мерапрыемстваў, асабліва што датычыцца музычнага суправаджэння.


^ ДУА “Глыбоцкая раённая гімназія”

Ляшонак Святлана Міхайлаўна,

нам.дырэктара па вучэбнай рабоце

Песні Ганны Шакола

на словы глыбоцкіх аўтараў


  1. «Наш город», сл. В. Гарановіча, вык. Ганна Шакола.




  1. «Глыбоцкі вальс», сл. В. Гарановіча, вык. Ганна Шакола.




  1. «Афганистан болит в моей душе», сл. Галіны Сутула і Вікторыі Мураўёвай, вык. народны камерны хор, салістка Аксана Сініца.




  1. «Двое ў лузе», сл. В. Гарановіча, вык. Ганна Шакола.




  1. «Азёры Глыбоччыны», сл. В. Гарановіча, вык. Ганна Шакола




  1. «Беразвечча» сл. В. Гарановіча, вык. народны камерны хор, салістка Ганна Шакола.




  1. «Гімн жанчыне Глыбоччыны» сл. В. Гарановіча, вык. хор «Авэ, Марыя» кастёл Святой Тройцы, салістка Марына Трапук.




  1. «Пад паўночнай зоркай», сл. В. Гарановіча, вык. Таццяна Юргель




  1. «Полечка глыбоцкая», сл. В. Гарановіча, вык. Вікторыя Лапатка і Аляксандр Буторын




  1. «Белая метель», сл. Таццяны Ломыш, вык. Алена Шурпік.




  1. «Вальс – воспоминание», сл. Зоі Наваенка, вык. Тамара Калантай.




  1. «Глыбачаначка-настаўніца», сл. В. Гарановіча, вык. вакальны гурт настаўнікаў СШ №3 і раённай гімназіі.




  1. «Диалог», сл. Зоі Наваенка, вык. Ганна Шакола



  1. «Клюквенное утро», сл. Галіны Сутула, вык. Тамара Калантай




  1. «Ну хто прыдумаў школу», сл. В. Гарановіча, вык. Уладзіслаў Салодкі.




  1. «Октябрьский дождь», сл. Ганны Зінкевіч, вык. Ганна Шакола.




  1. «Посели в своём сердце любовь», сл Валенціны Бахір, вык. Ганна Шакола.




  1. «Приходит осень осторожно», сл. Наталлі Молаковой, вык. Ганна Шакола.




  1. «Сафійскі сабор», сл. В. Гарановіча, вык. Жанна Нарыцына, Таццяна і Наталля Юргель.




  1. «Сняжынкі-камары», сл. Галіны Сутула, вык. Жанна Нарыцына.




  1. «Фэст на Дзядку», сл. В. Гарановіча, вык. народны ансамбль народнай песні «Крынічанька»




  1. «Пад святлом Венеры-зоркі» сл. В. Гарановіча, вык. Ганна Шакола.




  1. «Глыбоцкае танга» сл. В. Гарановіча, вык. Ганна Шакола.



24.«Які магічны паварот», сл. В. Гарановіча, вык. Павел Пеляёнак.


  1. « Признание», сл. Галіны Сутула, вык. Васілій Сабалеўскі


26 .«Ранак, як рамонкавы пялёстак», сл. В. Гарановіча, вык. Ганна Шакола

Прэзентацыя песні да Дня пісьменства


Прэзентацыя песні да Дня пісьменства




Похожие:

Глыбоччына музычная iconГлыбоччына музычная
Дом культуры. Наступным месцам працы Браніслава Браніслававіча стала сш №2 горада Глыбокае, дзе ён выкладаў музыку, І таксама працаваў...
Глыбоччына музычная iconМузычная гасцёўня “Калыханкі, забаўлянкі”
У грамзапісу гучыць музыка “Матуліна калыханка”. Зал упрыгожаны у беларускім стылю: рушнікі, печ, стол з посудам, калыска,у якой...
Разместите кнопку на своём сайте:
Документы


База данных защищена авторским правом ©lib2.podelise.ru 2000-2013
При копировании материала обязательно указание активной ссылки открытой для индексации.
обратиться к администрации
Документы