Глыбоччына музычная icon

Глыбоччына музычная



НазваниеГлыбоччына музычная
Дата конвертации19.10.2012
Размер24.14 Kb.
ТипДокументы
источник

Глыбоччына музычная


Грамакоўскі

Браніслаў Браніслававіч


Самадзейны кампазітар

Нарадзіўся 9 верасня 1955 года ў вёсцы Дубраўка Шклоўскага раёна Магілёўскай вобласці. У 1972 годзе скончыў Заходскую СШ. Вучыўся ў Віцебскім культасветвучылішчы (па спецыяльнасці- харавік), пасля заканчэння якога ў 1975 годзе на працягу трох год працаваў у Браславе ў Доме культуры. Паралельна паступіў у Мінск на завочнае аддзяленне Інстытута культуры, аднак з-за праблем са зрокам змог атрымаць толькі няпоўную вышэйшую адукацыю. У 1978 годзе пераехаў жыць у вёску Удзела Глыбоцкага раёна, дзе працаваў у мясцовым Доме культуры. Пасля жаніцьбы ў пачатку 1980-х гадоў перабраўся ў Глыбокае і ўладкаваўся метадыстам у раённы Дом культуры. Наступным месцам працы Браніслава Браніслававіча стала СШ №2 горада Глыбокае, дзе ён выкладаў музыку, і таксама працаваў у Цэнтры пазашкольнай работы. З’яўляецца салістам народнага камернага хору Глыбоцкага раённага Дома культуры. Мае двух дарослых дзяцей.

Музыку пачаў пісаць у 35 гадоў. Першая песня была напісана на верш паэта Алеся Жыгунова.

Выступаў у Мінску ў Доме літаратараў. 28 чэрвеня 2003 года напярэдадні Дня моладзі на перакрыжаванні вуліц Міра і Маладзёжнай арганізаваў канцэрт “Короткая такая ночь и самый длинный день”. У гэтым жа годзе адбылася творчая вечарына кампазітара.

З 2004 года пачаў супрацоўнічаць з аршанскай паэтэсай Надзеяй Стаховіч, членам Саюза пісьменнікаў, вынікам чаго стала напісанне песень “Голубка”, “Отпусти”, “Берега” і іншых.

У 2004 годзе прымаў удзел ва ўрачыстасцях з нагоды 80-годдзя ўтварэння Аршанскага раёна, якія праходзілі ў Копысі. Тут Браніслаў Браніслававіч выканаў сваю песню “Голубка”. У гэтым жа годзе быў запрошаны на святкавання юбілею Шклоўскага раёна.

8 кастрычніка 2005 года ў гарадскім Доме культуры адбыўся канцэрт-прэзентацыя дэбютнага альбома Браніслава Грамакоўскага “Цвет любви”, дзе былі выкананы лепшыя песні аўтара.

У 1985 годзе быў узнагароджаны медалём лаўрэата Усесаюзнага агляду самадзейнай мастацкай творчасці, прысвечанага 40-й гадавіне Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

У 2004 годзе быў узнагароджаны Дыпломам пераможцы абласнога агляду-конкурсу кампазітараў Віцебшчыны на стварэнне лепшага твора, прысвечанага вызваленню Беларусі і Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

У 2010 годзе прайшоў аўтарскі вечар, прысвечаны Дню вызвалення Беларусі.

У 2011 годзе прымаў удзел у міжнародным конкурсе аўтарскай песні ў г.Смаленску, дзе атрымаў Дыплом 2-й ступені.

У 2012 годзе прымаў удзел у агульнагімназічным бацькоўскім сходзе “Калядныя сустрэчы” разам з глыбоцкімі літаратарамі і кампазітарамі.

На сённяшні дзень Браніслаў Грамакоўскі з’яўляецца аўтарам больш чым 360 песень на словы беларускіх аўтараў, сярод якіх Алесь Жыгуноў, Галіна Сутула, Віталь Гарановіч, Алег Лук’янёнак, Фама Ляшонак, Алесь Пісьмянкоў, Сяргей Законнікаў, Генадзь Бураўкін, Алег Салтук, Навум Гальпяровіч, а таксама расійскіх аўтараў: Ігара Ляпіна, Якава Казлоўскага, Анатоля Жыгуліна і польскай паэтэсы Марыі Канапніцкай. Вельмі цікава, што піша музыку і для школ (гімны) Глыбоцкага, Полацкага раёна.

Друкаваўся ў дзіцячых часопісах “Вясёлка”, “Карусель”, газетах “Зорка”, “Раніца” а таксама ў часопісе “Беларусая думка”.

Браніслаў Браніслававіч і сёння актыўна ўдзельнічае ў культурным жыцці не толькі горада і раёна, але выступае і на абласным і рэспубліканскім узроўні. Ён поўны творчых задумак, ніколі не спыняецца на дасягнутым, ставіць мэты і дасягае іх.




Похожие:

Глыбоччына музычная iconГлыбоччына музычная
Уявіце сабе, якім шэрым І аднастайным было б наша жыццё, калі б не існавала мастацтва
Глыбоччына музычная iconМузычная гасцёўня “Калыханкі, забаўлянкі”
У грамзапісу гучыць музыка “Матуліна калыханка”. Зал упрыгожаны у беларускім стылю: рушнікі, печ, стол з посудам, калыска,у якой...
Разместите кнопку на своём сайте:
Документы


База данных защищена авторским правом ©lib2.podelise.ru 2000-2013
При копировании материала обязательно указание активной ссылки открытой для индексации.
обратиться к администрации
Документы