Дубровіч алесь icon

Дубровіч алесь



НазваниеДубровіч алесь
Дата конвертации19.10.2012
Размер16.74 Kb.
ТипДокументы
источник

ДУБРОВІЧ АЛЕСЬ (сапраўднае прозвішча – Рэдзька Аляксей Рыгоравіч) нарадзіўся ў 1910 г. у в. Каралевічы Дзісенскага павета Віленскай губерні, цяпер Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці. Паэт.


Пасля таго, як скончыў вясковую школу, займаўся самаадукацыяй. Рана пачаў прымаць удзел у рэвалюцыйнай барацьбе. У 1933 г. быў удзельнікам I нелегальнага з'езду пісьменнікаў, які стварыў літаратурны фронт сялянска-рабочых пісьменнікаў Заходняй Беларусі.

Друкавацца А. Рэдзька (псеўданім Алесь Дубровіч ён узяў у 1936 г.) пачаў у 1928 г. у прагрэсіўнай газеце "Доля працы". Творчая дзейнасць А. Рэдзькі непарыўна звязана з вызваленчай барацьбой у Заходняй Беларусі. У сваім паэтычым крэда - вершы "Мы" сцвярджаў: "Натхненне нашае ў змаганні за шчасце новага жыцця". У 1934 г. у часопісе "Літаратурная старонка", які быў легальным камуністычным выданнем у Вільні і вакол яго гуртаваліся рэвалюцыйна настроеныя літаратары, надрукавана "Дэкларацыя трупы паэтаў да ўcix пісьменнікаў Заходняй Беларусі". У гэтую трупу ўваходзіў i А. Рэдзька, які таксама падпісаў дэкларацыю, за што неўзабаве быў арыштаваны польскай уладай i асуджаны. Два з паловай гады ён правёў у Віленскай турме на Лукішках. Палітвязні мелі свой рукапісны часопіс "Краты", дзе змяшчаў свае творы i А. Рэдзька. Пасля судовага працэсу ў 1936 г. выйшаў на свабоду, фактычна адбыўшы пакаранне да суда. У 1936-39 г. друкуецца пад псеўданімам А. Дубровіч у заходнебеларускіх перыядычных выданнях "Беларускі летапіс", "Калоссе". Яго вершы мелі выразную сацыяльную афарбоўку, клікалі да вызвалення роднага краю з-пад уціску. Ён марыў пра "сінязорны край", які параўнуе з "хмарамі, з атарамі", а ў вершы пра абавязак паэта заклікаў яго быць "прарокам яснейшых дзён". Максім Танк, які быў рэдактарам літаратурнага аддзела"Беларускага летапісу", вылучаў вершы А. Дубровіча як досыць яркія i арыгінальныя.


Пасля далучэння Заходняй Беларусі да БССР А. Дубровіч працаваў у валасным рабоча-сялянскім камітэце, выбіраўся старшынёй сельсавета, быў дэлегатам народнага сходу ў Беластоку (1939 г.). Перад Вялікай Айчыннай вайной А. Дубровіч працаваў у Вілейскай раённай газеце, змяшчаў там вершы, нарысы. У час вайны вёў падпольную работу ў родных мясцінах на Глыбоччыне, трымаў сувязь з партызанамі. У пачатку лістапада 1942 г. гітлераўскія акупанты арыштавалі групу падпольшчыкаў, сярод ix быў i А. Дубровіч. Паэт быў расстраляны разам з роднымі каля вёскі Галубічы.


Перазахаронены на могілкі вёскі Каралевічы. На месцы расстрэлу, у Жвіроўні, пастаўлены помнік.




Похожие:

Дубровіч алесь iconАлесь Міхайлавіч Жыгуноў
Журналіст, карэспандэнт раённай газеты “Веснік Глыбоччыны”, лаўрэат абласной літаратурнай прэміі імя Уладзіміра Караткевіча
Разместите кнопку на своём сайте:
Документы


База данных защищена авторским правом ©lib2.podelise.ru 2000-2013
При копировании материала обязательно указание активной ссылки открытой для индексации.
обратиться к администрации
Документы