Ластоўскі вацлаў Юстынавіч icon

Ластоўскі вацлаў Юстынавіч



НазваниеЛастоўскі вацлаў Юстынавіч
Дата конвертации19.10.2012
Размер26.43 Kb.
ТипДокументы
источник





ЛАСТОЎСКІ Вацлаў Юстынавіч

(27 кастрычніка (8 лістапада) 1883, засценак Калеснікі Дзісенскага пав. Віленскай губ., цяпер Глыбоцкі раён Віцебскай вобласці — 23 студзеня 1938, Саратаў) — беларускі грамадскі і палітычны дзеяч, пісьменнік, гісторык, філолаг, літаратуразнавец, этнограф.


Паходзіў з незаможнага шляхецкага роду. Скончыў на радзіме пачатковую школу, пасля некаторы час вывучаў лацінскую мову ў свайго дзядзькі Франца Ластоўскага. У 1896 годзе паехаў у Вільню, працаваў у віннай краме, адначасова наведваў лекцыі ў мясцовым універсітэце.

У 1902 уступіў у Польскую сацыялістычную партыю ў Літве. У 1904—1905 слухаў лекцыі ў Пецярбургскім універсітэце. З 1906 у Рызе, дзе займаўся самаадукацыяй, далучыўся да мясцовага беларускага руху. З сакавіка 1909 у Вільні. У 1909—1914 рэдакцыйны сакратар газеты «Наша ніва». Рэдагаваў часопісы «Саха» (1912), «Беларускі сцяг» (1922), газету «Гоман» (1916—1917). Выступіў ініцыятарам шырокай дыскусіі пра шляхі развіцця, творчы метад, кірунак і стыль беларускай літаратуры, у якой прынялі ўдзел Я. Купала, М. Гарэцкі, Л. Гмырак. У час Першай сусветнай вайны заставаўся ў Вільні. У студзені 1915 разам з В. Святаполк-Мірскім, І. Луцкевічам і А. Луцкевічам падпісаў зварот да нямецкіх акупацыйных улад аб выданні беларускіх газет. Кіраваў віленскай «Беларускай кнігарняй» і Беларускім выдавецкім таварыствам, курыраваў выданне школьных падручнікаў, сам удзельнічаў у іх напісанні. У 1918-19 член Віленскай беларускай рады, у сакавіку 1918 накіраваны ад яе ў склад Рады БНР. Удзельнічаў у абвяшчэнні незалежнасці БНР. Арыштаваны польскімі ўладамі 17 снежня 1919; вызвалены ў лютым 1920; пераехаў у Рыгу, потым у Коўна. Удзельнічаў у арганізацыі антыпольскага партызанскага руху. 20 кастрычніка 1920 на беларускай канферэнцыі ў Рызе пад кіраўніцтвам В. Ластоўскага створаны блок беларускіх партый для барацьбы супраць Савецкай улады і польскай акупацыі за незалежную і непадзельную Беларусь. У 1920-23 з дыпламатычнымі місіямі наведаў Бельгію, Германію, Ватыкан, Італію, Чэхаславакію, Францыю, Швейцарыю і інш., выступаў за правы беларускага народа, асабліва ў Заходняй Беларусі. 20 красавіка 1923 падаў у адстаўку з пасады прэм'ер-міністра БНР. Працаваў у Міністэрстве беларускіх спраў у Літве. У 1923—1927 выдаваў часопіс «Крывіч», надрукаваў некалькі падручнікаў. Узначальваў “Камітэт 400-летняга юбілею беларускага друку: 1525—1925”. Быў старшынёй Сувязі нацыянальна-дзяржаўнага вызвалення Беларусі, ад імя якой выступаў за выкарыстанне беларускай мовы ў богаслужэннях. Запрошаны Інбелкультам на акадэмічную канферэнцыю па рэформе беларускага правапісу і азбукі (лістапад 1926), на якой абраны старшынёй Графічнай камісіі.

Пад націскам неспрыяльных абставін (літоўскі ўрад адмовіўся фінансаваць выданне “Крывіча”, палітычны пераварот 17 снежня 1926 у Літве) у красавіку 1927 пераехаў у БССР. Працаваў дырэктарам Беларускага дзяржаўнага музея, загадчыкам кафедры этнаграфіі пры Інбелкульце, не маючы нават сярэдняй адукацыі. З 1928 акадэмік БелАН. Быў неадменным сакратаром Інбелкульта. Рэдагаваў “Працы кафедры этнаграфіі”, працаваў у “Камісіі жывой беларускай мовы”, уваходзіў у “Камісію па ахове помнікаў старасвтеччыны ў БССР”.

Арганізоўваў этнаграфічныя экспедыцыі ў розныя рэгіёны Беларусі, у час адной з якіх быў знойдзены Крыж Ефрасінні Полацкай. Пастановамі СНК БССР 20 лістапада 1929 вызвалены з пасады сакратара Беларускай АН. 21 ліпеня 1930 арыштаваны ДПУ БССР па справе “Саюза вызвалення Беларусі”. Утрымліваўся ў турмах Масквы і Мінска. У 1931 высланы на 5 гадоў у Саратаў, пазбаўлены звання акадэміка. Працаваў загадчыкам аддзела рэдкіх рукапісаў бібліятэкі Саратаўскага універсітэта. Паўторна арыштаваны 20 жніўня 1937. Ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 23 студзеня 1938 прыгавораны да расстрэлу “як агент польскай разведкі і ўдзельнік нацыянал-фашысцкай арганізацыі”. Па першым прысудзе рэабілітаваны 10 чэрвеня 1988; па другім — 16 верасня 1958. Адноўлены ў званні акадэміка АНБ у 1990.




Разместите кнопку на своём сайте:
Документы


База данных защищена авторским правом ©lib2.podelise.ru 2000-2013
При копировании материала обязательно указание активной ссылки открытой для индексации.
обратиться к администрации
Документы