Загад Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь icon

Загад Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь



НазваниеЗагад Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Дата конвертации20.11.2012
Размер341.42 Kb.
ТипДокументы
источник
1. /Устав МГУ Кулешова.docЗагад Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

ЗАЦВЕРДЖАНА

загад Міністэрства адукацыі

Рэспублікі Беларусь



СТАТУТ

установы адукацыі

"Магілёўскі дзяржаўны універсітэт

імя А.А.Куляшова"

(установы адукацыі

"МДУ імя А.А.Куляшова")

УСТАВ

учреждення образовання

"Могнлевскнй государственный уннверснтет

нменн А.А. Кулешова"

(учреждення образоваішя

"МГУ нм. А.А. Кулешова")

Магілёў,2006

Раздзел 1. Агулыіыя палажэнні

1. "Установа адукацыі "Магілёўскі дзяржаўны універсітэт імя
А.А.Куляшова" (далей Універсітэт) - вышэйшая навучальная ўстанова, якая
ажыццяўляе падрыхтоўку спецыялістаў з вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай
адукацыяй, давузаўскую падрыхтоўку, перападрыхтоўку і павышэнне
кваліфікацыі работнікаў з вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыяй,
падрыхтоўку навуковых кадраў вышэйшай кваліфікацыі, выконвае

$\ фундаментальныя, прыкладныя, пошукавыя навуковыя даследаванні і

распрацоўкі па шырокім спектры навук.".

Гэты Статут з'яўляецца новай рэдакцыяй Статута Магілёўскага дзяржаўнага універсітэта імя А.А.Куляшова, выкладзенага ў адпаведнасці з патрабаваннямі Грамадзянскага кодэкса Рэспублікі Беларусь і іншых заканадаўчых актаў Рэспублікі Беларусь.

2. Адкрыты ў 1913 годзе як настаўніцкі інстытут, у 1918 годзе
Пастановай Народнага Камісарыята асветы РСФСР (ЦДГА БССР, ф.2, 258,
воп. 1. адз. хр. 45, л.72) быў рэарганізаваны ў псдагагічны.

У 1978 г. інстытуту прысвоена імя А.А.Куляшова (Пастанова Савета Міністраў БССР № 272 ад 8.09.1978г.).

У 1997 годзе Магілёўскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А.А.Куляшова пераўтвораны ў Магілёўскі дзяржаўны універсітэт імя А.А. Куляшова загадам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь № 331 ад 20.06.1997г.

У адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад
22 чэрвеня 2004 г. № 744 "Аб прыёме з камунальнай уласнасці ў
рэспубліканскую ўласнасць устаноў адукацыі", загадам Міністэрства
адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 21 ліпеня 2004 г. № 826 "Аб рэарганізацыі
ўстановы адукацыі "Магілёўскі дзяржаўны універсітэт імя А.А.Куляшова" і
загадам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 28 ліпеня 2004г. №
747 "Аб прыёме ўстаноў адукацыі з камунальнай уласнасці ў
рэспубліканскую ўласнасць" да Універсітэта далучаны прынятыя з
камунальнай уласнасці Магілёўскай вобласці Установа адукацыі "Магілёўскі
дзяржаўны педагагічны каледж", якая знахолзіцца па адрасу: 212030, г.
Магілёў, вул.Камсамольская, 18, і Установа адукацыі "Горацкі дзяржаўны
педагагічны каледж", якая знаходзіцца па адрасу: 213421, Магілёўская
вобласць, Горацкі район, вёска Леніна, вул. Леніна, 14. Універсітэт

з'яўляецца правапераемнікам правоў і абавязкаў Установы адукацыі "Горацкі дзяржаўны педагагічны каледж" і Установы адукацыі "Магілёўскі дзяржаўны педагагічны каледж" у адпаведнасці з перадатачнымі актамі.

2

3. Органам дзяржаўнага кіравання, упаўнаважаным уласнікам кіраваць
маёмасцю Універсітэта, з'яўляецца Міністэрства адукацыі Рэспублікі
Беларусь (далей - Міністэрства).

4. Універсітэт - некамерцыйная арганізацыя, створаная ў форме
фінансуемай уласнікам установы, ажыццяўляе сваю дзейнасць у
адпаведнасці з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, Законам Рэспублікі
Беларусь "Аб адукацыі", іншымі заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь,
Дэкрэтамі, указамі і распараджэннямі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь,
пастановамі Савета Міністраў Рэснублікі Беларусь, а таксама згодна з
дадзеным Статутам.

5. Назва Універсітэта:

Поўная: •

На беларускай мове - установа адукацыі "Магілеускі дзяржаўны універсітэт

імя А.А.Куляшова"

На рускай мове - учрежденне образовання "Могнлевскнй государственный

уннверснтет нменн А.А. Кулешова"

Скарочаная:

На беларускай мове - установа адукацыі "МДУ імя А.А.Куляшова"

На рускай мове - учрежденне образовання "МГУ нм. А.А. Кулешова"

6. Універсітэт з'яўляецца юрыдычнай асобай, мае ў аператыўным
кіраванні адасобленую маёмасць, нясе самастойную адказнасць за свае
абавязацельствы, можа ад свайго імя набываць і ажыццяўляць маемасныя і
асабістыя немаемасныя правы, выконваць абавязкі, быць істцом і
адказчыкам ў суде, мае пячатку і бланкі з выявай Дзяржаўнага герба
Рэспублікі Беларусь і са сваёй назвай, штампы, сваю сімволіку, самастойны
баланс, разліковы рахунак і іншыя рахункі (у тым ліку валютныя).
Універсітэту даецца права ажыццяўляць дзейнасць, якая прыносіць даходы
(камерцыйную дзейнасць) у адпаведнасці з гэтым Статутам.

7. Універсітэт адказвае па сваіх абавязацельствах грашовымі сродкамі,
якія знаходзяцца ў яго распаражэнні. Пры іх недастатковасці субсідыярную
адказнасць нясе ўласнік маёмасці.

У выпадку ліквідацыі (спынення дзейнасці) Універсітэта на заснавальніка па рашэнні суда можа накладацца першачарговая субсідыарная адказнасць па запазычаннях перад бюджэтам.

  1. Універсітэт не мае права выступаць гарантам або паручыцелем перад банкам-крэдыторам юрыдычных асоб недзяржаўнай формы ўласнасці і фізічных асоб па выкананні гэтымі асобамі сваіх абавязацельстваў вяртання атрыманых крэдытаў.

  2. Маёмасць Універсітэта належыць на нраве ўласнасці Рэспубліцы Беларусь і замацоўваецца за Універсітэтам па праве аператыўнага кіравапня.

з

10. Універсітэт абавязаны накіраваць на зацвярджэнне Міністэрству
адпаведныя змены і дапаўненні ў дадзены Статут і ў месячны тэрмін з даты
зацвярджэння прадставіць іх ва ўстаноўленым парадку для дзяржаўнай
рэгістрацыі ў выпадку:

  • перамены заснавальніка;

  • змены назвы;

  • змены відаў дзейнасці;

  • змены месца знаходжання;

1 - змены іншых фактычных абставін, звесткі аб якіх у адпаведнасці з заканадаўствам павінны быць змешчаны ў Статуце.

11. Месца знаходжання Універсітэта:

212022, г.Магілёў, вул.Касманаўтаў, 1 •

Раздзел 2. Мэты і прадмет дзейнасці

і

  1. Універсітэт створаны для ажыццяўлення адукацыйнай, навуковай, выхаваўчай і іншых функцый некамерцыйнага характару і фінансуецца з рэспубліканскага бюджэту.

  2. Універсітэт вырашае наступныя галоўныя задачы:

- ажыццяўляе падрыхтоўку спецыялістаў з вышэйшай і сярэдняй
спецыяльнай адукацыяй;

- развівае і ўдасканальвае дзяржаўную нацыянальную сістэму адукацыі;

' - распрацоўвае сучасныя адукацыйныя тэхналогіі і.сродкі навучання: с*ег. / ^у - арганізуе і праводзіць фундаментальныя даследаваннні па прыродазнаўчых"Г~ гуманітарных, педагагічных і іншых галінах навукі, тэхнікі і культуры;

  • стварае ўмовы для атрымання сучаснай вышэйшай адукацыі, рэалізацыі асобай патрэбы ў інтэлектуальным, культурным і маральным развіцці;

  • вядзе падрыхтоўку праз аспірантуру навукова-педагагічных і навуковых кадраў;

  • удзельнічае ў павышэнні кваліфікацыі работнікаў сістэмы адукацыі і іншых галін народнай гаспадаркі;

  • удзельнічае ў распрацоўцы адукацыйных с гандартаў, навучальных планаў і праграм, падрыхтоўцы падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў для розных навучальных устаноў;

арганізуе дауніверсітэцкую падрыхтоўку навучэнцаў, садзейнічае распаўсюджванню навуковых ведаў сярод насельніцтва, павышэнню яго агульнаадукацыйнага і культурнага ўзроўню;

- ажыццяўляе міжнароднае супрацоўніцтва ў развіцці навукі, адукацыі і
культуры.

4

Навучанне на ўзроўні сярэдняй спецыяльнай адукацыі ажыццяўляецца

ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

14. Універсітэт ажыццяўляе падрыхтоўку кадраў па наступных спецыяльнасцях і спецыялізацыях з адрывам і без адрыву ад вытворчасці:

1-02 05 03-01 "Матэматыка. Фізіка"

1-02 05 03-02 "Матэматыка. Інфарматыка"

1 -02 05 04-01 "Фізіка. Матэматыка"

1-02 01 02-06 "Псторыя.Сацыяльна-палітычныя дысцыпліны"

1-02 01 02-04 "Гісторыя. Замежная (англійская) мова"

1-02 01 02-04 "Гісторыя. Замежная (нямецка-' у.ова"

!-02 03 03-01 "Беларуская мова і літаратура. Руская мова і літаратура"

1-02 03 05 "Беларуская мова і літаратура. Журналістыка" ,

1-02 03 04-01 "Руская мова і літаратура. Беларуская мова і літаратура"

1-01 01 01 "Дашкольная адукацыя"

1-01 01 02-06 "Дашкольная адукацыя. Практычная псіхалогія"

1-01 01 02-07 "Дашкольная адукацыя. Сацыяльная педагогіка"

1-03 02 01 "Фізічная культура"

1-01 02 01 "Пачатковая адукацыя"

02 02-04 "Пачатковая адукацыя. Беларуская мова і літаратура"
02 02-02 "Пачатковая адукацыя. Выяўлепчае мастацтва"

  1. 02-03 "Пачатковая адукацыя. Музычнае мастацтва" 1-03 01 07 "Музычнае мастацтва. Рытміка. Харэаграфія"

  2. 06-01 "Англійская мова. Нямецкая мова" 1-02 03 06-02 "Нямецкая мова. Англійская мова" 03 06-04 "Французская мова. Англійская мова"

і! 1-02 03 07-02 "Замежная (англійская) мова. Іьф&рматыка"

1-02 03 07-02 "Замежная (нямецкая) мова. Інфарматыка"

1-02 04 04-01 "Біялогія. Хімія"

1 -02 04 05-01 'Теаграфія. Біялогія"

1-02 04 04-04 "Біялогія. Геаграфія"

1 -24 01 02 "Правазнаўства"

1-26 0101 "Дзяржаўнае кіраванне"

1-23 01 05 "Сацыялогія"

1-86 0101 "Сацыяльная работа"

1-23 01 06-02 "Паліталогія (навукова-педагагічная дзейнасць)"

1-23 01 08 "Журналістыка (па накірунках)"

1-21 05 01 "Беларуская філалогія"

1-21 05 02 "Руская філалогія"

1 -21 03 01 -02 "Псторыя (археалогія)"

1-21 03 01-01 "Псторыя (айчынная і ўсеагулыіая)"


С)



1-23 01 04 1-3102 01-02 1-310101-02 1-3105 01-02 1-3104 01-03 1-3103 06 1-31 03 01-02 1-17 02 01-04 02 01-07 1-02 05 05-01 0102 1-03 03 01 1-03 01 01 1-2106 01-01 1-25 01 07 1-26 02 02

"Псіхалогія"

"Геаграфія (навукова-педагагічная дзейнасць)"

"Біялогія (навукова-педагагічная дзейнасць)"

"Хімія (навукова-педагагічная дзейнасць)"

"Фізіка (навукова-педагагічная дзейнасць)"

"Эканамічная кібернетыка"

"Матэматыка (навукова-педагагічная дзейнасць)"

"Харэаграфічнае мастацтва (народны танец)"

"Менеджмент спорту і турызму" -

"Інфарматыка. Замежная мова (з указаннем назвы мовы)"

"Музычнае мастацтва"

"Лагапедыя" •

"Выяўленчае мастацтва"

"Сучасныя замежныя мовы (выкладанне)"

"Эканоміка і кіраванне на праднрыемстве"

"Менеджмент"

Універсітэт ажыццяўляе падрыхтоўку спецыялістаў з сярэдняй спецыяльнай адукацыяй па наступных спецыялыіасцях і спецыялізацыях (па дзённай і завочнай формах навучання):

2-01 01 01 2-01 01 01 31 2-01 01 01 32 2-01 01 01 34 2-01 01 01 36 2-01 01 01 37 2-01 02 01 2-0102 0131 2-01 02 01 32 2-0102 01 33 2-01 02 01 35

"Дашкольная адукацыя" "Фізічнае выхаванне" "Рытміка і харэаграфія" "Лагапедыя" "Творчая дзейнасць" "Экалагічнае выхаванне' "Пачатковая адукацыя" "Фізічнае выхаванне"

"Рытміка і харэаграфія"

"Беларуская мова і літаратура"

35

"Замежныя мовы (з указаннем мовы)": 2-01 02 01 "Замежная мова (англійская); 2-01 02 01 35 "Замежная мова (нямецкая)" 2-01 02 01 37 "Карэкцыйная работа"

2-01 02 01 39 "Выхаваўчая работа ў групах падоўжанага дня" 2-01 02 01 41 "Творчая дзейнасць"

2-02 03 06 "Замежныя мовы (з указаннем моў)": 2-02 03 06

"Замежная мова (англійская)"; 2-02 03 06 "Замежная мова (нямецкая)"
2-25 01 34 "Страхавая справа"

2-40 0101 "Праграмнае забеспячэнне інфармацыйных тэхналогій"

2-40 01 01 32 "Сістэмнае праграміраванпе.".

-г5. На аснове спецыяльнага дазволу (ліцэнзіі) Універсітэт можа ажыццяўляць наступныя віды дзейнасці: адукацыйная дзейнасць; выдавецкая дзейнасць; дзейнасць у галіне сувязі; дзейнасць у галіне прамысловай бяспекі; дзейнасць па забеспячэнні пажарнай бяспекі; дзейнасць па забеспячэнні бяспекі юрыдычныхі ф'ізічных асоб; медыцынская дзейнасць; паліграфічная дзейнасць;

рознічны гандаль (у тым ліку алкагольнымі нагііткамі і тытунёвымі
вырабамі) і грамадскае харчаванне. *

деятельность, связанная с прывлеченыем в Республнку Беларусь шостранной | ,// рабочей сшы гі трудоустройством граэісдан Республгіш Беларусь за грангіцей.

Права ажыццяўляць дзейнасць, якая патрабуе атрыманне ліцэнзіі, Універсітэт набывае з моманту атрымання такой ліцэнзіі альбо ва ўказаны ў ёй тэрмін і перастае дзейнічаць па заканчэнні тэрміну яе дзеяння, калі іншае не ўстаноўлена заканадаўствам.

\ А6. Універсітэту дазволена выконваць наступныя віды дзейнасці:

  1. - вырошчванне зернявых і зернебабовых культур;

  2. - вырошчванне бульбы;

01116 - вырошчванне раслінных прадзільных культур і іх насення; 01119 - вырошчванне іншых культур, якія не ўваходзяць у іншыя віды; 01121 - вырошчванне агароднінных культур, іх насення і расады; С 22110 - выданне кніг;

22120 - выданне газет, уключаючы газету "Універсітэцкі веснік";

22130 - выданне часопісаў і перыядычных публікацый, уключаючы часопіс

"Веснік Магілёўскага дзяржаўнага універсітэта імя А.А.Куляшова";

22150 - іншыя віды выдавецкай дзейнасці;

22220 - паліграфічнае выкананне вырабаў, якія не ўключаны ў іншыя

групоўкі;

22230 - брашуровачна-пераплётная і аздобная дзейнасць;

22240 - выраб адукацыйных форм;

22250 - іншая паліграфічная дзейнасць;

36120 - выраб мэблі для офісаў і прадпраемстваў гандлю;

36140 - выраб іншай мэблі;

51360 - аптовы гандаль цукрам, шакаладам і цукрыстымі кандытарскімі

вырабамі;


51382 - аптовы гандаль хлебабулачнымі і макароннымі вырабамі, мукой і крупамі;

51389 - аптовы гандаль іншымі харчовымі прадуктамі, не ўключанымі ў іншыя групоўкі;

51472 - аптовы гандаль канцылярскімі прыладакіі;-51709 - неспецыялізаваны аптовы гандаль нехарчовымі таварамі; ^ 52110 -рознічная торговля в неспеціалізіроваішых магазінах , уугіреімууественно піуевымі продуктамі, включая напіткі, / табачнымі \ ізделіяміГ ^ТХШ%0$ЖІ4Ш~

52120 - іншы рознічны гандаль у неспецыялізаваных магазінах;

  1. - рознічны гандаль хлебабулачнымі вырабамі;

  2. - рознічны гандаль кандытарскімі вырабамі; • 52252 - рознічны гандаль безалкагольнымі напіткамі;

52330 - рознічны гандаль касметычнымі і парфюмернымі таварамі;

52421 - рознічны гандаль трыкатажнымі і панчошна-шкарпэтачнымі

вырабамі;

52470 - рознічны гандаль кнігамі, газетамі, пісьмовымі таварамі;

52489 - іншы рознічны гандаль у спецыялізаваных магазінах, які не

ўключаны ў астатнія групоўкі;

52500 - рознічны гандаль ужыванымі таварамі ў магазінах;

52610 - рознічны гандаль па ўзору;

  1. - рознічны гандаль у палатках, ларках, кіёсках;

  2. - рознічны гандаль на рынках;

52630 - іншы рознічны гандаль па-за магазінаў;
55230 - прадастаўленне паслуг па іншых месцах для пражывання;
^ 55510 - прадастаўленне паслуг сталовымі пры прадпрыемствах і ўстановах;

55520 - пастаўка прыгатаванага харчаванпя; 63214 - паслугі па захоўванні аўтатранспартных сродкаў; 70200 - эксплуатацыя і здача ўнаём уласнай маёмасці; 70320 - кіраванне нерухомай маёмасцю; 71110 - арэнда аўтамабіляў;

71330 - арэнда офісных машын і абсталяваішя, у тым ліку вылічальнай тэхнікі;

71340 - арэнда іншых машын і абсталявання;

72200 - распрацоўка праграмнага забеспячэння і кансультаванне ў гэтай галіне;

72300 - апрацоўка дадзеных; 72400 - дзейнасць, звязаная з базай дадзеных;

73100 - даследаванні і распрацоўкі ў галіне прыродазнаўчых і тэхнічных навук;

8

73200 - даследаванні і распрацоўкі ў галіне грамадскіх і гуманітарных навук; 74600 - дзейнасць па раследаванні і забяспечэнні бяспекі; 74830 - сакратарскія паслугі і паслугі па перакладу; 80222 - сярэдняя спецыяльная адукацыя;

  1. - вышэйшая адукацыя (без паслядыпломпай);

  2. - паслядыпломная адукацыя;

80422 - пазашкольная адукацыя і выхаванне;

80424 - іншая адукацыя для дарослых і іншая адукацыя, не ўключаная ў

іншыя групоўкі;

85113 - дзейнасць санаторна- курортных устаноў;

85120 - урачэбная практыка;

85130 - стаматалагічная практыка;

85140 - іншая дзейнасть па ахове здароўя чалавека;

92342 - дзейнасць танцавальных залаў, пляцовак, дыскатэк, школаў танцаў;

92512 - дзейнасць бібліятэк;

92521 - дзейнасць музеяў;

92610 - дзейнасць спартыўных аб'ектаў;

92620 - іншая дзейнасць у галіне спорту;

93312 - канцэртная дзейнасць.

17. Універсітэт мае права ажыццяўляць толькі віды эканамічнай
дзейнасці, указаныя ў дадзеным Статуце.

Раздзел 3. Удзельнікі адукацыйна-выхаваўчага працэсу і адносіны

паміж імі

18. Да асоб, якія навучаюцца ва Універсітэце, адносяцца студэнты,
аспіранты, навучэнцы, слухачы.

18.1.Прыём ва Універсітэт ажыццяўляецца ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

  1. Студэнтам або навучэнцам Універсітэта з'яўляецца фізічная асоба, залічаная на навучанне загадам рэктара. Студэнтам і навучэнцам выдаецца адпаведны білет і заліковая кніжка.

  2. Студэнты і навучэнцы Універсітэта маюць правы і абавязкі, прадугледжаныя ў артыкуле 48 Закона Рэспублікі Беларусь "Аб адукацыі"}/ іншымі актамі заканадаўства Рэспублікі Беларусь, дадзеным Статутам і лакальнымі актамі Універсітэта.

  3. За поспехі ў вучобе, актыўны ўдзел у грамадскай і навукова-даследчай рабоце, дасягненні ў спорце, мастацкай самадзейнасці і іншых відах дзейнасці студэнты і навучэнцы Універсітэта могуць быць заахвочаны матэрыяльна і маральна.

9

/

  1. За парушэнне Правілаў унутранага распарадку да студэнтаў і навучэнцаў могуць прымацца меры дысцыплінарнага ўздзеяння, прадугледжаныя Правіламі, а таксама нарматыўнымі прававымі актамі Рэспублікі Беларусь.

  2. Адлічэнне, перавод і аднаўленне студэнтаў і навучэнцаў Універсітэта ажыццяўляецца ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

  3. Універсітэт ажыццяўляе падрыхтоўку спецыялістаў з вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыяй як за коші сродкаў рэспубліканскага бюджэту, так і за кошт поўнай аплаты навучання фізічнымі і юрыдычнымі асобамі ў адпаведнасці з дагаварамі.

  4. Прыём і навучанне ў аспірантуры Уміверсітэта ажыцідяўляюцца ў адпаведнасці з Інструкцыяй аб падрыхтоўцы навуковых кадраў вышэйшай кваліфікацыі ў Рэспубліцы Беларусь.

Аспіранты Універсітэта маюць права:

  • удзельнічаць у абмеркаванні і вырашэнні пытанняў дзейнасці Універсітэта, у тым ліку праз прафсаюзную арганізацыю і органы кіравання;

  • карыстацца ва ўстаноўленым парадку інфармацыйнымі фондамі, паслугамі вучэбных, навуковых, сацыяльна-бытавых, лячэбных і іншых падраздзяленняў Універсітэта;

  • прымаць удзел у навукова-даследчых работах, канферэнцыях, сімпозіумах, публікаваць свае работы, у тым ліку ў выданнях Універсітэта;

  • атрымліваць ільготы ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

Аспіранты Універсітэта абавязаны:

  • авалодаць глыбокімі прафесійнымі ведамі, метадалогіяй правядзення навуковых даследаванняў, набыць навыкі самастойнай навукова-даследчай працы;

  • поўнасцю выканаць індывідуальны план работы;

  • выконваць Правілы ўнутранага распарадку Універсітэта і яго Статут.

18.9.Слухачамі Універсітэта з'яўляюцца асобы, якія навучаюцца:

  • на факультэце давузаўскай падрыхтоўкі;

  • у Інстытуце павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў.

Залічэнне асоб у склад слухачоў Універсітэта для навучання на падрыхтоўчым аддзяленні і інстытуце павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў ажыццяўляецца на падставе загаду рэктара. У загадзе аб залічэнні для асоб могуць устапаўлівацца адпаведныя ўмовы наведвання вучэбных заняткаў, правядзешія практыкі і атэстацый.

19. Прафесарска-выкладчыцкі састаў.

19.1. Камплектаванне прафесарска-выкладчыцкага саставу Універсітэта ажыццяўляецца ў адпаведнасці з Палажэннем аб парадку замяшчэння пасад

ю

прафесарска-выкладчыцкага складу ў вышэйшых навучальных установах Рэспублікі Беларусь.

19.2. Прафесарска-выкладчыцкі састаў Універсітэта мае правы, якія
вызначаны Законам Рэспублікі Беларусь "Аб адукацыі", Палажэннем аб
кафедры вышэйшай навучальнай установы, службовымі інструкцыямі, у тым
ліку:

  • на абарону свайго прафесійнага гонару і годнасці;

  • на ўдзел у кіраванні ўстановай адукацыі, выбТраць і быць абраным у Савет універсітэта (факультэта);




  • на ўдзел у абмеркаванні важнейшых пытанняў вучэбнай, выхаваўчай, навуковай, метадычнай і вытворчай дзейнасці на пасяджэннях Савета універсітэта (факультэта); •

  • на карыстанне аўдыторыямі, кабінетамі, лабараторыямі, бібліятэкай, вылічальнай тэхнікай для прафесійнага выканання сваіх абавязкаў;

  • на творчую ініцыятыву, свабоду выбару методык навучання, выхавання, вучэбных дапаможнікаў і сродкаў навучання;

  • на забеспячэнне ўмоў для ажыццяўлення прафесійнай дзейнасці;

- на гарантаваны ўзровень аплаты ў адпаведнасці з існуючым
заканадаўствам;

- на матэрыяльнае і маральнае заахвочванне за поспехі ў навуковай і
педагагічнай дзейнасці.

19.3. Прафесарска-выкладчыцкі састаў Універсітэта мае абавязкі, якія
вызначаны Законам Рэспублікі Беларусь "Аб адукацыі", Палажэннем аб
кафедры вышэйшай навучальнай установы, службовымі інструкцыямі, у тым
ліку:

  • праводзіць навучанне і выхаванне на высокім прафесійным узроўні, у духу нацыянальных традыцый беларускага народа, выхоўваць павагу да нацыянальнай годнасці іншых народаў, развіваць у студэнтаў, навучэнцаў і слухачоў творчыя здольнасці, самастойнасць, ініцыятыву;

  • паважаць гонар і годнасць студэнтаў, навучэнцаў і слухачоД выхоўваць іх у духу гуманізму, грамадзянскасці, павагі да працы і закона; ^

  • валодаць высокімі маральнымі якасцямі;

  • утрымлівацца ад выкарыстання навучальнага працэсу ў палітычных мэтах або для падахвочвання студэнтаў, навучэнцаў і слухачоў да дзеянняў, якія супярэчаць Канстытуцыі і законам Рэсгіублікі Беларусь;

• весці навуковыя і навукова-метадычныя даследаванні, якія забяспечваюць высокі навуковы ўзровень навучальнага працэсу, актыўна далучаць да іх студэнтаў, навучэнцаў і слухачоў;

- удасканальваць веды па беларускай мове ў адпаведнасці з заканадаўствам
Рэспублікі Беларусь;

11

- выконваць Правілы ўнутранага распарадку.

  1. Прафесарска-выкладчыцкі састаў Упіверсітэта павышае свой прафесійны ўзровень шляхам стажыроўкі, вучобы ў спецыялізаваных інстытутах і цэнтрах павышэння кваліфікацыі, у навучальных установах як у Рэспубліцы Беларусь, так і за яе межамі згодна з планамі павышэння кваліфікацыі. Абавязковым з'яўляецца праходжанне павышэння кваліфікацыі ў той ці іншай форме не менш як 1 -рзз за 5 гадоў.

  2. Павышэнне кваліфікацыі праз навучанне ў аспірантуры і дактарантуры ажыццяўляецца ў адпаведнасці з існуючымі нарматыўнымі дакументамі.

20. Вучэбна-дапаможны і адміністрацыйна-гаспадарчы персанал
Універсітэта фарміруецца ў адпаведнасці з існуючымі нормамі і
нарматывамі. Правы і абавязкі вучэбна-дапаможнага і адміністрацыйна-
гаспадарчага персаналу вызначаюцца службовымі інструкцыямі і Правіламі
ўнутранага распарадку.

Раздзел 4. Арганізацыя адукацыйнага і выхаваўчага працэсу

21. Навучанне студэнтаў, навучэнцаў і слухачоў ажыццяўляецца на
аснове адукацыйных стандартаў. У адпаведнасці з адукацыйнымі
стандартамі Універсітэт распрацоўвае вучэбныя планы і праграмы, якія
зацвярджаюцца ў парадку, устаноўленым Міністэрствам адукацыі Рэспублікі
Беларусь.

  1. Навучанне і выхаванне вядзецца на беларускай і рускай мовах.

  1. Арганізацыя навучальнага працэсу ажыццяўляецца ва Універсітэце, зыходзячы з забеспячэння якаснай падрыхтоўкі кадраў, стварэння здаровых і бяспечных умоў вучобы, працы, быту.

Навучальны год ва Універсітэце складаецца з двух семестраў, якія заканчваюцца экзаменацыйнымі сесіямі.

24. Навучальны працэс ва Універсітэце рэалізуецца праз наступныя
асноўныя віды заняткаў: лекцыі, практычныя, семінарскія і лабараторныя
заняткі.

Кафедры Універсітэта ствараюць умовы для эфектыўнай самастойнай работы студэнтаў, навучэнцаў і слухачоў, у тым ліку і пад кіраўніцтвам выкладчыкаў.

25. Фарміраванне светапогляду студэнтаў, навучэнцаў і слухачоў
ажыццяўляецца на аснове культурных традыцый і духоўных каштоўнасцей
беларускага народа, дасягненняў сусветнай культуры і з улікам права
кожнага на ўласныя думкі і меркаванні.

26. Выхаваўчыя задачы рэалізуюцца ў сумеснай вучэбнай, навуковай, вытворчай і грамадскай дзейнасці выкладчыкаў, студэнтаў, навучэнцаў і слухачоў.

Адміністрацыя разам з грамадскімі арганізацыямі, органамі студэнцкага самакіравання арганізуе дзейнасць гурткоў, клубаў па інтарэсах, студый, калектываў і самадзейных аб'яднанняў студэнтаў, навучэнцаў і слухачоў, а таксама факультэта дадатковых прафесій.

27. Веды, уменні і навыкі студэнтаў, навучэнцаў і слухачоў
ацэньваюцца ў адпаведнасці з Палажэннем аб курсавых экзаменах і заліках у
вышэйшых навучальных установах.

Па закончаных цыклах навучання можа праводзіцца атэстацыя студэнтаў, навучэнцаў і слухачоў, парадак _г,пявядзення якой вызначае Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

28. Студэнты, навучэнцы і слухачы, якія выканалі усе патрабаванні
вучэбнага плана, дапускаюцца да выніковай дзяржаўнай атэстацыі. Яна
праводзіцца ў адпаведнасці з Палажэннем аб Дзяржаўных экзаменацыйных
камісіях вышэйшых навучальных устаноў і Іпструкцыяй па падрыхтоўцы,
афармленні і прадстаўленні да абароны дыпломных праектаў (работ) у
вышэйшых навучальных установах.

Студэнтам, навучэнцам або слухачам паспяхова вытрымаўшым выніковую дзяржаўную атэстацыю, па рашэнні Дзяржаўнай экзаменацыйнай камісіі прысвойваецца адпаведная кваліфікацыя і выдаюцца дыпломы аб вышэйшай або сярэдней спецыяльнай адукацыі з адзнакай або без адзнакі ўстаноўленага ўзору.

29. Падрыхтоўка бакалаўраў ва Універсітэце ажыццяўляецца ў
адпаведнасці з Палажэннем аб шматузроўневай сістэме вышэйшай адукацыі
ў Рэспубліцы Беларусь.

Студэнтам, паспяхова засвоіўшым гтраграму бакалаўрыята і абараніўшым дыпломную работу (праект) або вытрымаўшым дзяржаўны экзамен на "добра" або "выдатна" і маючым сярэдні бал за час навучання не менш чатырох па рашэнні Дзяржаўнай экзаменацыйнай камісіі прысвайваецца акадэмічная ступень бакалаўра і выдаецца дыплом бакалаўра ўстаноўленнага ўзору.

30. Новыя спецыяльнасці і спецыялізацыі адкрываюцца ва Універсітэце
ў парадку, устаноўленым Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.
Вядучай падставай для адкрыцця новых спецыяльнасцей і спецыялізацый
з'яўляюцца заяўкі арганізацый, прадпрыемстваў і кіруючых органаў
Магілёўскай вобласці.

13




Раздзел 5. Арганізацыя метадычнан і навуковай работы

  1. Навуковыя і метадычныя даследавашіі на кафедрах і ў навуковых структурных падраздзяленнях Універсітэта праводзяцца па тэматычных планах, зацверджаных Саветам універсітэта і ўзгодненых з планамі важнейшых навукова-даследчых работ у галіне прыродазнаўчых, тэхнічных і грамадскіх навук Нацыянальнай Акадэміі навук Рэспублікі Беларусь і Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Кафедры, навукова-даследчыя лабараторыі і асобныя выканаўцы могуць выконваць навукова-даследчую работу (НДР) таксама па выніках удзелу ў конкурсах, што праводзяцца фондам фундаментальных даследаванняў, Міністэрствам адукацыі, а таксама, па ўзгадненні з кіраўніцтвам Універсітэта, удзельнічаць у міжнародных навуковых праграмах і праектах, выконваць работы па выдзеленых грантах.

  2. Штогод усе штатныя выкладчыкі здаюдь пісьмовую справаздачу аб выніках НДР за мінулы год. Справаздачы кафедраў і лабараторый па НДР здаюцца ў навуковы аддзел Універсітэта ў вызначаны рэктарам тэрмін.

  3. Савет універсітзта разглядае і зацвярджае вынікі выканання планаў навукова-даследчай работы.

  4. Універсітэт хадайнічае перад Дзяржаўнай вышэйшай атэстацыйнай камісіяй Рэспублікі Беларусь аб адкрыцці Саветаў па абароне дысертацый і пры станоўчым рашэнні стварае ўмовы для наспяховай іх працы згодна з Палажэннем аб прысваенні вучоных ступеняў і парадку прысваення вучоных званняў.

  5. Ва Універсітэце праводзяцца навуковыя канферэнцыі, сімпозіумы, чытанні, нарады, творчыя сустрэчы, агляды-конкурсы на лепшую арганізацыю работы падраздзяленняў, лепшыя навуковыя працы, падручнікі і вучэбныя дапаможнікі, конкурсы студэнцкіх навуковых работ і іншыя мерапрыемствы.

  6. Выкладчыкі Універсітэта праводзяць навукова-даследчую работу ў спалучэнні з вучэбна-выхаваўчым працэсам, што забяспечвае высокі ўзровень зместу адукацыі, дае магчымасць прыцягваць студэнтаў да навукова-даследчай працы. Штогод усе асобы, якія выконваюць НДР, здаюць пісьмовую справаздачу ў адпаведныя падраздзяленні (кафедры, навукова-даследчыя лабараторыі).

  7. Універсітэт мае права ва ўстаноўленым парадку ствараць навукова-даследчыя лабараторыі і іншыя навуковыя падраздзяленні.

  8. Універсітэт аказвае садзейнічанне выкладчыкам і аспірантам, у тым ліку і матэрыяльнае, за кошт сродкаў, што выдзяляюцца на сацыяльныя мэты, у падрыхтоўцы да абароны дысертацый, друкаванні аўтарэфератаў,

14

выдзяляе сродкі на матэрыяльнае заахвочваі-ше работнікаў, якія абаранілі кандыдацкія і доктарскія дысертацыі, падрыхтавалі і выдалі падручнікі і манаграфіі.

39. Навуковыя даследаванні фінансуюцца за кошт дзяржбюджэту,
вытворчых, навукова-даследчых прадпрыемсгваў і арганізацый, а таксама
юрыдычных і фізічных асоб згодна з дзеючым заканадаўствам. Навуковыя
калектывы універсітэта могуць удзельнічаць у конкурсе навуковых тэм на
дадатковае фінансаванне з дзяржбюджэту, фонду фундаментальных
даследаванняў і іншых фондаў Рэспублікі Беларусь, а таксама на атрыманне
грантаў замежных інвестараў.

Для рэалізацыі прыярытэтных навукова-даследчых праграм і выканання фундаментальных, пошуковых і прыкладных навуковых да'следаванняў ствараюцца праблемныя міжкафедральныя навукова-метадычныя лабараторыі і цэнтры.

40. Падрыхтоўка навукова-педагагічных работнікаў Універсітэта
праводзіцца як праз універсітэцкую аспірантуру, так і праз аспірантуру і
дактарантуру іншых ВНУ і навуковых устаноў, а таксама шляхам
прымацавання да кафедраў суіскальнікаў вучонай ступені кандыдата навук.
Выкладчыкам, якія плённа працуюць над дысертацыямі, падручнікамі і інш.,
па хадайніцтву кафедры можа быць зменшаны аб'ём вучэбных даручэнняў на
пэўны перыяд.

  1. Навучанне ў аспірантуры рэгулюецца Палажэннем аб парадку падрыхтоўкі навукова-педагагічных кадраў, Палажэннем аб падрыхтоўцы кадраў вышэйшай навуковай кваліфікацыі, зацверджаным пастановай ВАК Рэспублікі Беларусь, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ад 26.07.2004 N 109/46/2 "Аб інструкцыі па падрыхтоуцы навучных кадрау вышэйшай кваліфікацыі у Рэспубліцы Беларусь".

  2. Падрыхтоўка і абарона кандыдацкіх і доктарскіх дысертацый з'яўляецца адной з найбольш значных форм павышэння кваліфікацыі выкладчыкаў і навуковых супрацоўнікаў Універсітэта.

43. Да выканання навукова-даследчых работ, акрамя штатных
супрацоўнікаў, прыцягваюцца вядучыя спецыяпісты адпаведных галін ведаў
на кантрактнай аснове (у складзе творчых калектываў) альбо на ўмовах,
прадугледжаных заканадаўствам і ведамаснымі нарматыўнымі дакументамі.
44. Асноўныя навуковыя напрамкі Універсітэта:

- прымяненне матэматычных і фізічных метадаў у прыродазнаўчых
даследаваннях;

- уплыў біялагічна актыўных рэчываў і фактараў знешняга асяроддзя на
чалавека, флору і фауну, праблемы адаптацыі;

15

  • дзяржаўнае будаўніцтва і эканоміка Рэспублікі Беларусь;

  • актуальныя праблемы гісторыі і культуры Усходпяга рэгіёна Рэспублікі Беларусь у кантэксце сусветных культурных працэсаў;

  • удасканаленне зместу і тэхналогій прафесійнай падрыхтоўкі спецыялістаў ва ўмовах бесперапыннай адукацыі і навукова-метадычнае забеспячэнне рэформы агульнаадукацыйнай школы.

Раздзел 6. Структурныя падраздзялснні Уніьерсітэта і ўзаемаадносіны

паміж імі

45. У склад Універсітэта ўваходзяць наступныя структурныя

падраздзяленні: •

Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў;

Горацкі педагагічны каледж (які зпаходзіцца па адрасу: 213421 Магілёўская

вобласць, Горацкі район, вёска Леніна, вул. Леніна, 14);

Сацыяльна-гуманітарны каледж (які знаходзіцца па адрасу: 212030 г.

Магілёў, вул.Камсамольская, 18);

факультэты;

кафедры;

аддзяленне завочнага навучання;

аспірантура; ^, бібліятэка; I / аддзелы; 1 Навукова-даследчы сектар;

навукова-даследчыя лабараторыі і іншыя структурныя падраздзялені

навукова-даследчага сектара;

адміністрацыйна-гаспадарчая частка; ч/ музеі;

вучэбныя лабараторыі;

Рэдакцыйна-выдавецкі цэнтр; _ Рэдакцыйная група шматтыражнай газеты "Універсітэцкі веснік";

Рэдакцыйная калегія навуковага і метадычнага часопіса "Веснік

Магілёўскага дзяржаўнага універсітэта імя А.А.Куляшова";

інтэрнаты;

Комплекс грамадскага харчавання;

Цэнтр курсавой падрыхтоўкі ;

Санаторый-прафілакторый.

Статус і функцыі структурных падраздзяленняў Універсітэта

вызначаюцца палажэннямі аб структурных падраздзяленнях, зацверджанымі

рэктарам.

16

'

  1. Факультэты Універсітэта ў сваёй дзейнасці кіруюцца Палажэннем аб факультэце вышэйшай навучальнай установы.

  2. Дзейнасць кафедраў Універсітэта ажыццяўлясцца ў адпаведнасці з Палажэннем аб кафедры вышэйшай навучальнай установы.

  3. Аддзелы Універсітэта ў сваёй дзейнасці кіруюцца палажэннямі, зацверджанымі рэктарам.

  4. Дзейнасць бухгалтэрыі Універсітэта ажыццяўляецца ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь "Аб бухгалтарскім уліку і справаздачнасці", нарматыўнымі дакументамі Міністэрства адук:і""і, Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь.

Раздзел 7. Сістэма кіраўніцтва Універсітэта

50. Савет універсітэта

50.1. Савет Універсітэта з'яўлясцца прадстаўнічым калегіяльным
органам кіравання і дзейнічае ў адпаведнасці з Палажэннем аб Савеце
Універсітэта, зацверджаным рэктарам.

50.2. Савет універсітэта:

- абмяркоўвае праект Статута Універсітэта, Правілы ўнутранага распарадку
універсітэта, уносіць у іх змяненні і дапаўненні;

- вырашае пытанні стварэння і ліквідацыі факультэтаў, кафедраў,
лабараторый і іншых падраздзяленняў універсітэта;

- разглядае пытанні развіцця матэрыяльна-тэхнічнай базы, выкарыстання
цэнтралізаваных фондаў;

  • абмяркоўвае праекты вучэбных планаў і наву:альных праграм;

  • зацвярджае планы навукова-даследчых работ, тэмы дысертацый;

  • прымае рашэнні па пытаннях арганізацыі вучэбна-выхаваўчага працэсу;

  • заслухоўвае справаздачы дэканаў, загадчыкаў кафедраў аб стане вучэбнай, навучальна-выхаваўчай, навуковай і іншых відах дзейнасці факультэтаў і кафедраў;




  • разглядае пытанні падрыхтоўкі і выдання падручнікаў, навучальных дапаможнікаў і іншай навуковай і навучалыіа-метадычнай літаратуры;

  • вырашае пытанні замяшчэння пасад загадчыкаў кафедраў, прафесарска-, выкладчыцкага састава, прадстаўлення да прысваення навуковых і ганаровых званняў, дзяржаўных узнагарод;

  • зацвярджае кандыдатуры студэнтаў, якія нрапануюцца факультэтамі на атрыманне імянных стыпендый;

- заслухоўвае справаздачы рэктара і іншых службовых асоб аб іх дзейнасці.

17

51. Рэктар універсітэта

51.1. Кіраўніцтва ўсёй дзейнасцю Універсітэта ажыццяўляе рэктар, які
назначаецца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.

51.2. Рэктар універсітэта ў сваей службовай дзейнасці кіруецца
існуючым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь і Статутам універсітэта, нясе
поўную адказнасць за вынікі работы універсітэта.

51.3. Рэктар універсітэта:

- прадстаўляе Універсітэт ва ўсіх органах і ўстановах;

- распараджаецца маёмасцю і фінансамі ў межах, устаноўленых
заканадаўствам;

  • заключае дагаворы;

  • выдае даверанасці; •

  • адкрывае рахункі ў банкаўскіх установах;

  • выдае загады і дае ўказанні ў межах сваей кампетэнцыі, абавязковыя для ўсіх работнікаў, аспірантаў, студэнтаў, навучэні'чў і слухачоў Універсітэта;

  • назначае і вызваляе па ўзгадненні з Міністэрствам адукацыі прарэктараў, галоўнага бухгалтара, вызначае іх канкрэтныя абавязкі і адказнасць;

  • назначае і вызваляе ад пасады кіраўнікоў структурных падраздзяленняў;




  • ажыццяўляе згодна з заканадаўствам прыём на работу і звальненне з работы супрацоўнікаў універсітэта;

  • забяспечвае ва ўстаноўленым парадку замяшчэнне пасад прафесарска-выкладчыцкага саставу і навуковых работнікаў;

  • вырашае па ўзгадненні з прафсаюзпымі камітэтамі пытанні прэміравання супрацоўнікаў, аспірантаў, студэнтаў, навучэнчаў, аказання матэрыяльнай дапамогі;

  • ажыццяўляе кіраўніцтва Саветам універсітэта, рэктаратам;

- забяспечвае выкананне Статута Універсітэта, Правілаў унутранага
распарадку Універсітэта;

- забяспечвае выкананне Статута Універсітэта, Гіравіл унутранага распарадку
Універсітэта.

52. Прарэктары Універсітэта

  1. Арганізацыяй вучэбна-выхаваўчай, вучэбна-метадычнай, навуковай працы, вырашэннем сацыяльна-эканамічных і гаспадарчых пытанняў дзейнасці Універсітэта непасрэдна займаюцца прарэктары.

  2. Першы прарэктар выконвае абавязкі рэктара ў тых выпадках, калі кіраўнік Універсітэта адсутнічае. На яго ўскладаецца кіраўніцтва навукова-метадычным саветам Універсітэта, арганізацыя і кантроль усіх форм' навукова-даследчай дзейнасці ва Універсітэце; арганізуе выдавецкую дзейнасць, павышэнне кваліфікацыі выкладчыкаў, дзейнасць аспірантуры.

18

52.3. Прарэктар па вучэбнай рабоце забяспечвае кіраўніцтва вучэбным
працэсам на дзённым аддзяленні Універсітэта, кантралюе ход вучэбных і
вытворчых практык студэнтаў.

52.4. Прарэктар па вучэбнай рабоце каардынуе дзейнасць вучэбна-
навуковага комплексу, куды ўваходзіць Універсітэт, арганізуе і кантралюе
ідэалагічную і выхаваўчую прафарыентацыйную работу ва Універсітэце.

52.5. Прарэктар па вучэбнай рабоце на аддзяленні завочнага навучання
(АЗН) ажыццяўляе кіраўніцтва вучэбнай работай са студэнтамі АЗН.

52.6. Прарэктар па адміністрацыйна-гаспадарчай рабоце (АГР)
ажыццяўляе непасрэднае кіраўніцтва адміністрацыйна-гаспадарчай
дзейнасцю Універсітэта, будаўніцтвам, капіталыіым і бягучым рамонтам.

В случае отсутствія ректора, проректора імеют право подпісі на документа на основаніі пріказа лібо доверенності, подпісанной ректором універсітета.

53. Дэкан факультэта

  1. Кіраўніцтва дзейнасцю факультэта ажыццяўляе дэкан, які назначаецца загадам рэктара па прадстаўленні Савета факультэта. Дзейнасць дэкана факультэта ажыццяўлясцца ў адпаведнасці з Палажэннем аб факультэце вышэйшай навучальнай установы.

  2. Пры дэкане ствараецца Савет факультэта, які з'яўляецца прадстаўнічым калегіяльным органам кіравання і кіруецца ў сваёй дзейнасці Палажэннем аб Савеце факультэта ВНУ.

У склад Савета факультэта, згодна з Палажэннем аб Савеце факультэта, уваходзяць дэкан (старшыня), яго намеснікі, загадчыкі кафедраў, прадстаўнікі прафбюро супрацоўнікаў і студэнтаў, прадстаўнікі прафесарска-выкпадчыцкага саставу і калектыву студэнтаў факультэта. Прадстаўнікі прафесарска-выкладчыцкага саставу павінны складаць не менш за 75% ад агульнай колькасці членаў Савета факультэта. Тэрмін паўнамоцтваў Савета факультэта - 3 гады.

54. Кіраўніцтва дзейнасцю кафедры ажыццяўляе загадчык кафедры, які
выбіраецца Саветам універсітэта. Загадчык кафедры працуе ў адпаведнасці з
Палажэннем аб кафедры ВНУ.

55. Кіраўнікі іншых структурных падраздзяленняў Універсітэта
прызначаюцца на пасады і вызваляюцца ад займаемых пасад загадам рэктара
універсітэта згодна з дзеючым працоўным заканадаўствам Рэспублікі
Беларусь.

Раздзел 8. Фінансаванне і гаспадарчая дзейнасць

19

  1. Матэрыяльную базу Універсітэта складаюць будынкі, збудаванні, абсталяванне, транспартныя сродкі і іншая маёмасць, якая з'яўляецца дзяржаўнай (рэспубліканскай) уласнасцю і адлюстроўваецца на самастойным балансе.

  2. Маёмасць замацоўваецца за універсітэтам на правах аператыўнага кіравання - карыстання і распараджэння ў межах, устаноўленых уласнікам або ўпаўнаважаным ім органам і дзеючым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.




  1. Універсітэт выкарыстоўвае замацавапую за ім маёмасць для навучання, рашэння іншых задач у адпаведнасці з вызначанымі гэтым Статутам мэтамі дзейнасці і яе прызначэннем.

  2. Адчужэнне асноўных сродкаў і здача маёмасці Універсітэта ў арэнду ажыццяўляецца ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь. Універсітэт не мае права без згоды Міністэрства адчужаць альбо іншым спосабам распараджацца замацаванай за ім маёмасцю і маёмасцю, набытай за кошт сродкаў, выдзеленых яму згодна з каштарысам.

  3. Фінансаванне Універсітэта ажыццяўляецца з дзяржаўных і іншых сродкаў.

Асноўнай крыніцай фінансавання вучэбнай, навукова-даследчай, выхаваўчай, гаспадарчай дзейнасці, капітальнага будаўніцтва і капітальнага рамонту універсітэта з'яўляюцца сродкі, якім выдзяляюцца з дзяржаўнага бюджэту. Іншымі сродкамі універсітэта з'яўляюцца:

  • сродкі юрыдычных і фізічных асоб, атрыманыя за частковую ці поўную кампенсацыю затрат на мэтавую або дагаворную падрыхтоўку спецыялістаў;

  • сродкі ад аказання платных адукацыйных і іншых паслуг насельніцтву;

  • сродкі ад захоўвання грашовых сродкаў на дэпазітных рахунках;




  • сродкі, атрыманыя ад прадпрыемстваў і арганізацый за выкананыя на дагаворнай аснове навуковыя распрацоўкі, даследаванні, праекты і інш.;

  • добраахвотныя ўзносы прадпрыемстваў, аргаііізацый, устаноў, фізічных асоб, ахвяраванні, што паступілі на разліковы рахунак Універсітэта;

  • арэндная плата, даходы ад выдавецкай дзейнасці Універсітэта і іншыя сродкі фінансавання;

  • паслугі па афармленні копій дакументаў, даведак па аднаўленні згубленых дакументаў і іншае;

- паступленні за выкананыя работы па гаспадарчых дагаворах, якія
заключаюцца з дзяржаўнымі, кааператыўнымі і іншымі прадпрыемствамі і
арганізацыямі праз навукова-даследчы сектар;

- іншыя паступленні, не забароненыя дзеючым заканадаўствам.

20

  1. Выкарыстанне сродкаў дзяржаўнага бюджэту ажыццяўляецца ў адпаведнасці з зацверджаным Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь каштарысам расходаў на ўтрыманне Універсітэта.

  2. Універсітэт мае права распараджацца даходамі ад пазабюджэтнай дзейнасці ў парадку, вызначаным дзеючым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

  3. Сродкі ад пазабюджэтнай дзейнасці пасля аплаты прадугледжаных заканадаўствам падаткаў могуць быць выкарыстаны на развіццё матэрыяльна-тэхнічнай базы універсітэта, на выплату заработнай платы супрацоўнікам, на прэміраванне і матэрыялЫйўю дапамогу. Рашэнне аб выкарыстанні гэтых сродкаў прымаецца Саветам універсітэта па ўзгадненні з прафсаюзнай арганізацыяй, а таксама ў адпаведнасці з калектыўным дагаворам і дзеючым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

Раздзел 9. Правілы ўнутранаі а раснарадку Універсітэта

64. Пытанні парадку прыёму на працу, звальнення, абавязкаў
работнікаў і наймальніка, пытанні працоўнага часу і яго выкарыстання,
распарадку вучэбных заняткаў, прымяненпя мер адказнасці за парушэнне
дысцыпліны рэгулююцца Правіламі ўнутранага распарадку Універсітэта,
якія зацвярджаюцца рэктарам універсітэта па ўзгадненні з прафсаюзнымі
камітэтамі.

Раздзел 10. Міжнародныя сувязі

65. Універсітэт заключае з навучальнымі і іншымі замежнымі
ўстановамі, фондамі пагадненні аб супрацоўніцтве ў адпаведнасці з
існуючым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь. Пагадненні могуць
прадугледжваць абмен студэнтамі, навучэнцамі, аспірантамі і навукова-
педагагічнымі работнікамі, стажыроўкі, павышэнне кваліфікацыі, сумеснае
правядзенне навуковых даследаванняў, экспедыцый, практык, навуковых
канферэнцый, семінараў, абмен спартыўнымі камандамі, калектывамі
мастацкай самадзейнасці і іншае.

66. Грамадзяне іншых дзяржаў могуць навучацца ва Універсітэце на
ўмовах поўнай аплаты навучання, калі іншае не прадугледжана
міжнароднымі пагадненнямі і дзяржаўпымі праграмамі.

67. Фінансаванне навучання замежных студэнтаў, навучэнцаў,
аспірантаў, вучэбная работа замежных прафесараў і выкладчыкаў
ажыццяўляецца на аснове тарыфаў і парматываў, якія дзейнічаюць у
Рэспубліцы Беларусь.

21

  1. Універсітэт можа ва ўстаноўленым парадку валодаць правам знешнеэканамічнай дзейнасці, адкрываць валютны рахунак, заключаць пагадненні і кантракты з замежнымі партнёрамі ў адпаведнасці з дзеючым у Рэспубліцы Беларусь заканадаўствам.

  2. Літаратура, абсталяванне і іншыя матэрыяльныя каштоўнасці, атрыманыя ад замежных устаноў і арганізацый, а таксама валютныя сродкі пасля абавязковай продажы, прадугледжанай заканадаўствам, улічваюцца і застаюцца ў распараджэнні Універсітэта, і іх ьыкарыстанне магчыма на замежныя навуковыя камандзіроўкі і на паляпшэнне матэрыяльна-тэхнічнай базы Універсітэта.

Раздзел 11. Формы дзяржаўнай снраваздачнасці *

  1. Універсітэт ў адпаведанасці з аргыкулам 8 Закона Рэспублікі Беларусь "Аб дзяржаўнай статыстыцы" прадстаўляе статыстычную справаздачнасць на бясплатнай аснове па формах, у тэрміны і на адрасы, што ўстанавіла Міністэрства статыстыкі і аналізу Рэспублікі Беларусь.

  2. За непрадастаўленне ці скажэнне дзяржаўнай справаздачнасці, парушэнне тэрмінаў яе падачы службовыя асобы Універсітэта нясуць адміністратыўную і іншую адказнасць у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

72. Рэвізія дзейнасці Універсітэта праводзіцца ў парадку, устаноўленым
заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

Раздзел 12. Парадак рэарганізацыі і ліквідавання

73. Рэарганізацыя Універсітэта (зліццё, далучэнне, раздзяленне,
выдзяленне, пераўтварэнне) можа быць здейснена па рашэнні заснавальніка
ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

У выпадках, устаноўленых закападаўчымі актамі, рэарганізацыя ажыццяўляецца па рашэнні ўпаўнаважаных дзяржаўных органаў, у тым ліку суда.

74. Ліквідацыя Універсітэта нясе за сабой спыненне яго дзейнасці без
пераходу правоў і абавязкаў у парадку правапераемнасці да іншых асоб, за
выключэннем выпадкаў, прадугледжаных заканадаўствам.

75. Універсітэт можа быць ліквідаваны па рашэнні Міністэрства
адукацыі Рэспублікі Беларусь, гаспадарчага суда або рэгістравальнага органа
ў выпадках і парадку, устаноўленых заканадаўсгвам Рэспублікі Беларусь і
лічыцца ліквідаваным з даты ўнясення запісу ў Адзіны дзяржаўны рэгістр
юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў аб яго ліквідацыі.

22

*

У гэтым Статуте установы адукацыі "Магілёўскі дзяржаўны універсітэт імя А.А.Куляшсва" пранумаравана, прашнуравана і замацавана пячаткай 23 (дваццаць тры) старонкі

Рэктар універсітэта К.М.Бандарэнка

Першы намеснік Міністра адукацыі

А.І.Жук




Похожие:

Загад Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь iconМіністэрства адукацыі рэспублікі беларусь
На падставе падпункта 6 пункта 4 Палажэння аб Міністэрстве адукацыі Рэспублікі Беларусь, зацверджанага пастановай Савета Міністраў...
Загад Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь iconПастанова міністэрства адукацыі рэспублікі беларусь 13 чэрвеня 2011 г. №28
Аб зацвярджэнні Інструкцыі аб парадку вывучэння беларускай І рускай моў замежнымі грамадзянамі І асобамі без грамадзянства, якія...
Загад Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь iconАб зацвярджэнні Палажэння аб установе агульнай сярэдняй адукацыі
Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 19 ліпеня 2011 г. №969 «О делегировании полномочий Правительства Республики Беларусь на принятие...
Загад Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь iconПалажэнне аб атэстацыі педагагічных работнікаў сістэмы адукацыі (акрамя вышэйшых навучальных устаноў) рэспублікі беларусь
Ым рэестры прававых актаў Рэспублікі Беларусь уступіла ў дзеянне пастанова Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 30. 11. 2000...
Загад Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь iconАгульныя палажэнні
Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, Законам Рэспублікі Беларусь «Аб адукацыі», Законам Рэспублікі Беларусь «Аб агульнай сярэдняй адукацыі»,...
Загад Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь iconПастанова Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

Загад Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь iconПастанова Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Рэспублікі Беларусь (далей – Інструкцыя) распрацавана з мэтай удасканалення, рэгулявання адукацыйнага працэсу ў агульнаадукацыйных...
Загад Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь iconІнструктыўна-метадычнае пісьмо Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь пачатковая школа
Вучэбныя заняткі ў 2012/2013 навучальным годзе для вучняў І—iv класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі ажыццяўляюцца з 1 верасня...
Загад Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь iconІнструктыўна-метадычнае пісьмо Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь «Аб выкладанні вучэбных прадметаў “Беларуская мова” І “Беларуская літаратура” ў 2012/2013 навучальным годзе»
Асноўнымі мэтамі І задачамі навучання беларускай мове І літаратуры ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі з’яўляюцца
Загад Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь iconМіністэрства адукацыі рэспублікі беларусь
На 2012/2013 учебный год ввести в учебное расписание занятий верхние и нижние недели по следующим числам
Загад Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь iconК. С. Фарино 2012 Инструктивно-методическое письмо
Министерства образования Республики Беларусь от 26. 08. 2011 №241 (Зборнік нарматыўных дакументаў Міністэрства адукацыі Рэспублікі...
Разместите кнопку на своём сайте:
Документы


База данных защищена авторским правом ©lib2.podelise.ru 2000-2013
При копировании материала обязательно указание активной ссылки открытой для индексации.
обратиться к администрации
Документы