Урок па прадмеце \"Чалавек і свет\" icon

Урок па прадмеце "Чалавек і свет"



НазваниеУрок па прадмеце "Чалавек і свет"
Дата конвертации11.12.2013
Размер48.99 Kb.
ТипУрок
источник


Урок па прадмеце “Чалавек і свет”

Канановіч А.А., настаўніца Дзераўнянскай сярэдняй школы


Тэма: "Органы пачуццяў. Язык — орган смаку, скура — орган дотыку".

Мэта: фарміраваць уяўленне пра тое, з дапамогай якіх органаў пачуццяў чалавек пазнае навакольны свет; высветліць, для чаго трэба ведаць свой арганізм; фарміраваць навыкі даследчай дзейнасці і самастойнай працы, навыкі рэфлексійнай дзейнасці.

Абсталяванне: тканіна плошчай 1,5 кв.м; лімон; люстэркі; растворы: з цукрам, соллю, лімонным сокам, гарчыцай; палачкі ад марожанага; альбомы для малявання; губная памада; лупа.

^ Ход урока

1. Арганізацыйны этап

Настаўнік прапануе вучням узяцца за рукі, пажадаць адзін аднаму добрага настрою, цікавых адкрыццяў на ўроку.

^ 2. Пастаноўка праблемы. Вызначэнне тэмы і задач урока

Заданні і пытанні

• Паглядзіце на лімон. Які смак ён мае?

• Пры дапамозе якога органа пачуццяў вы пра гэта можаце даведацца?

• Якая ежа вам больш падабаецца?

• Назавіце страву, якую вы не любіце. Чаму?

• Як вы думаеце, чаму адну страву мы любім, а другую не?

• Адгадайце загадку:

Цела наша пакрывае,

Ад мікробаў засцерагае.

Заўсёды будзем яе мыць,

Каб прыгожым, чыстым быць. (Скура)

• Вызначце тэму ўрока.

• Што вы ведаеце пра скуру?

^ 3. Абагульненне і сістэматызацыя ведаў з уласнага вопыту, знаёмства з новай інфармацыяй

Практычныя доследы

1. Сцісніце палец. Што вы адчуваеце? Сцісніце мацней. Апішыце свае адчуванні.

2. Дакраніцеся рукой да ножкі крэсла. Што вы цяпер адчуваеце? Дакраніцеся да шыі. Апішыце свае адчуванні.

Вывад: скура можа адчуваць цяпло, холад, ціск, боль. Скура — орган дотыку, таму што мы адчуваем, калі дакранаемся да яе.

Настаўнік ставіць праблемнае пытанне: які орган пачуццяў самы галоўны?

Пасля выказванняў вучняў робіцца вывад: усе органы пачуццяў вельмі важныя, таму трэба пра іх шмат ведаць і даглядаць іх.

Медыцынская сястра знаёміць вучняў з дадатковай інфармацыяй.

Плошча скуры дарослага чалавека займае прыкладна 1,5—2 кв. м (паказвае дзецям тканіну, плошча якой 1,5 кв. м). Скура чалавека можа важыць да 3—4 кг. Таўшчыня яе ад 2 да 5—6 мм. Як вы думаеце, дзе скура самая тоўстая? (На пятках). Што трэба рабіць, каб скура была чыстай? Ці ведаеце вы, што скура аднаўляецца? Верхні яе слой злушчваецца, і вырастае новы. За сваё жыццё чалавек губляе да 18 кг скуры!

4. Фізкультхвілінка

5. Самастойная даследчая работа ў цэнтрах.


Цэнтр эксперыментаў


1. Разгледзьце свой язык у люстэрка.

2. Правядзіце эксперымент: паспрабуйце вызначыць, які ўчастак языка больш адчувае салодкае, кіслае, горкае, салёнае. Адзначце ўчасткі языка на малюнку, карыстаючыся памяткай.

^ Памятка

Размяркуйце абавязкі:

лабарант праводзіць эксперымент;

дэгустатар вызначае смак;

памочнік адзначае на малюнку зоны языка.

Этапы работы

1) Перад табой чатыры растворы: з цукрам, соллю, лімонным сокам, гарчыцай.

2) Вазьмі салодкі раствор.

3) Намачы ў ім палачку і дакраніся ёю да розных участкаў языка.

4) Які з іх найбольш адчувае салодкае? Пазнач на малюнку.

5) Тое самае зрабі з астатнімі растворамі. Кожны раз бяры чыстую палачку.

3. Адкажыце на пытанне: чаму адну страву мы любім, а другую не? Для гэтага прачытайце інфармацыю ў вучэбным дапаможніку "Чалавек і яго здароўе" Л. I. Дурэйкі і Г. Д. Лосева на с. 36.

4. Падрыхтуйцеся да прэзентацыі.


Цэнтр даследаванняў


1. Разгледзьце скуру праз лупу. Пастарайцеся ўбачыць маленькія адтуліны — поры.

2. Навошта яны патрэбны? (Пора — гэта "кішэнька", у якую збіраецца скураны тлушч, неабходны, каб засцерагчы скуру ад сухасці, а таксама для падтрымання аптымальнай тэмпературы цела.)

3. Злёгку намажце палец губной памадай, а затым прыцісніце яго да аркуша паперы. Параўнайце адбіткі — свой і сябра. Зрабіце выснову.

4. Прачытайце артыкул "Чаму скуру называюць незвычайным адзеннем" у падручніку на с. 108—109.

5. Адкажыце на пытанне: якое значэнне для арганізма мае скура?

6. Складзіце кластар на тэму: "Значэнне скуры". Пракаменціруйце.


Цэнтр творчасці


1. Прачытайце артыкул "Як трэба клапаціцца пра скуру" ў падручніку на с. 109—110.

2. Зрабіце малюнкі на тэму: "Сябры скуры".

3. Складзіце апавяданне пра "сяброў" скуры.

4. Адкажыце на пытанне: ці можа скура знішчаць мікробаў? Для гэтага прачытайце дадатковую інфармацыю ў вучэбным дапаможніку "Усё пра тваё здароўе" на с. 109.


^ 6. Прэзентацыя работы цэнтраў


7. Абагульненне і сістэматызацыя ведаў па тэме ўрока

8. Падвядзенне вынікаў ўрока

Дзеці адказваюць на пытанне: чым людзі падобныя адзін да аднаго і чым не падобныя?

9. Рэфлексія

Стратэгія "3 — 2 — 1". Назавіце:

3 — тры асноўныя думкі, якія вы зразумелі сёння на ўроку;

2 — два заданні, якія вы можаце практычна зрабіць;

1 — пытанне, якое вас хвалюе.

^ 10. Дамашняе заданне


1. Настаўнік прапануе выбраць заданне з дошкі.

2. Настаўнік просіць перадаць пісьмо бацькам (гл. дадатак).

3. Дзеці выбіраюць адно з пытанняў па жаданні, чытаюць спіс літаратуры, у якой можна знайсці адказ.

Дадатак

Паважаныя бацькі! Кожны чалавек хоча быць здаровым. А для гэтага трэба ведаць свой арганізм, прыслухоўвацца да яго.

На ўроках па прадмеце "Чалавек і свет" дзеці пазнаёміліся з органамі пачуццяў. Яны вучацца беражліва адносіцца да свайго здароўя, і ў гэтым вы можаце ім дапамагчы. Распытайце, што ім вядома. Сачыце за правільнасцю прагляду тэлеперадач, рэжымам дня. Абавязкова сачыце за чысцінёй цела і адзення. Клапоцячыся пра гігіену цела, мы не толькі забяспечваем эстэтычны знешні выгляд, але і ствараем аптымальныя ўмовы для дыхання скуры, яе тэрмарэгуляцыі. Адзенне выконвае як эстэтычную, так і ахоўную функцыю. Вельмі важна, каб адзенне было з натуральнай тканіны.

Вашы паводзіны павінны служыць прыкладам для вашых дзяцей. Яны знаходзяцца ў такім перыядзе развіцця, калі вельмі лёгка сфарміраваць жаданыя навыкі.

Дзякуй вам за супрацоўніцтва!




Похожие:

Урок па прадмеце \"Чалавек і свет\" iconМадэль-праект урока па прадмету “Чалавек І свет”
Месца ўрока—дванаццаты ўрок па раздзеле “Гісторыя Беларусі ў паданнях, падзеях, імёнах”
Урок па прадмеце \"Чалавек і свет\" icon6клас Кантрольная работа Прапорцыі І працэнты
...
Урок па прадмеце \"Чалавек і свет\" iconУрок у форме "квіз" па тэме " свет загадак І цудаў" (VI клас)
Мэты: праверыць, падагульніць і замацаваць веды вучняў па тэме “Свет загадак і цудаў”; развіваць кемлівасць і дапытлівасць, уменне...
Урок па прадмеце \"Чалавек і свет\" iconСветофор три цвета есть у светофора. Они понятны для шофера: Красный свет — проезда нет, Желтый — будь готов к пути, а зеленый свет — кати!

Урок па прадмеце \"Чалавек і свет\" iconДыдактычныя матэрыялы для паўрочнага кантролю вынікаў вучэбнай дзейнасці вучняў па вучэбным прадмеце
Арганоід, які з’яўляецца абавязковай састаўной часткай клеткі, здольнай да размнажэння, …
Урок па прадмеце \"Чалавек і свет\" iconНарод, ходящий во тьме, увидит свет великий; на живущих в стране тени смертной свет воссияет. Ис. 9: 2 Ибо младенец родился нам--сын дан нам; Ис. 9: 6
Народ, ходящий во тьме, увидит свет великий; на живущих в стране тени смертной свет воссияет. Ис. 9: 2
Урок па прадмеце \"Чалавек і свет\" iconДобровольческая акция под единым девизом «свет в окне» Учащиеся и учителя моу «Студенецкая оош»
Учащиеся и учителя моу «Студенецкая оош» принимают активное участие в добровольческой акции «Свет в окне», которая предполагает посильную...
Урок па прадмеце \"Чалавек і свет\" icon-
В лифте темно хоть глаз выколи. И тут я сообразил, что пока в лифте темно, надо по быстрому штаны снять, потом трусы снять и в уголок...
Урок па прадмеце \"Чалавек і свет\" iconУрок 22. Блины да кулички… то есть куличи, конечно
Они появились на белый свет раньше русской истории, пережили ее всю от начала до последней странички Глядя на женщину, пекущую блины,...
Урок па прадмеце \"Чалавек і свет\" iconПлан работы кабинета Информатики. 1 урок 2 урок 3 урок 4 урок 5 урок 6 урок

Разместите кнопку на своём сайте:
Документы


База данных защищена авторским правом ©lib2.podelise.ru 2000-2013
При копировании материала обязательно указание активной ссылки открытой для индексации.
обратиться к администрации
Документы