Нацыянальнага статыстычнага камітэта icon

Нацыянальнага статыстычнага камітэта



НазваниеНацыянальнага статыстычнага камітэта
Дата конвертации14.09.2012
Размер88.65 Kb.
ТипДокументы
источник
1. /бланки_2010/bl_1dennaya shkola (minobrazovanie).doc
2. /бланки_2010/pt_1dennaya shkola (minobrazovanie).doc
3. /бланки_2010/uk_1dennaya shkola (minobrazovanie).doc
Зацверджана
Постановление 25 чэрвеня 2010 г №100 г. Мiнск > г. Минск Аб зацвярджэннi формы дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці
Нацыянальнага статыстычнага камітэта


ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова

Нацыянальнага

статыстычнага камітэта

Рэспублікі Беларусь

25.06.2010 № 100


УКАЗАННІ

па запаўненні формы дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці
1-дзённая школа (Мінадукацыя) «Справаздача дзённай агульнаадукацыйнай установы»


ГЛАВА 1

АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ



1. Дзяржаўную статыстычную справаздачнасць па форме
1-дзённая школа (Мінадукацыя) «Справаздача дзённай агульнаадукацыйнай установы» (далей – справаздача) прадстаўляюць дзённыя агульнаадукацыйныя ўстановы, другія ўстановы, якія ажыццяўляюць навучанне і выхаванне на ступенях агульнай сярэдняй адукацыі дзённай формы навучання (далей – установы).

Да іх адносяцца ўстановы наступных тыпаў: пачатковая школа, базавая школа, сярэдняя школа, гімназія, ліцэй, школа-інтэрнат, санаторная школа-інтэрнат, спецыяльная школа закрытага тыпу, спецыяльная агульнаадукацыйная школа (школа-інтэрнат), навучальна-педагагічны комплекс (яслі-сад – школа, дзіцячы сад – школа, базавая школа – каледж мастацтваў, сярэдняя школа – каледж мастацтваў,
гімназія – каледж мастацтваў, лінгвістычная гімназія – каледж,
сярэдняя школа – вучылішча алімпійскага рэзерву).

2. Справаздачу запаўняюць на падставе асабiстых спраў вучняў, алфавiтных кнiг запiсу вучняў, кнiг загадаў i iншых дакументаў.

3. Навучальна-педагагічны комплекс запаўняе толькі паказчыкі аб вучнях школы.


ГЛАВА 2

ПАРАДАК ЗАПАЎНЕННЯ РАЗДЗЕЛА І «АГУЛЬНЫЯ ЗВЕСТКІ», РАЗДЗЕЛА ІІ «ЗВЕСТКІ АБ РАЗМЕРКАВАННІ ВУЧНЯЎ ПА МОВАХ НАВУЧАННЯ», РАЗДЗЕЛА ІІІ «ЗВЕСТКІ АБ РАЗМЕРКАВАННІ ВУЧНЯЎ ПА КЛАСАХ»



4. У


раздзеле І паказчык «Тып установы» указваецца на падставе існуючага рашэння раённага (гарадскога) выканаўчага камітэта, якi ўстанавiў тып установы.

Для спецыяльных агульнаадукацыйных школ (школ-інтэрнатаў) паказваецца профiль захворвання дзяцей, якiя навучаюцца ў гэтай установе.

5. У раздзеле IІ паказваецца колькасць вучняў, якія размярковаюцца па мовах навучання (радкі 01 – 03), i колькасць вучняў, якiя вывучаюць родныя мовы нацыянальных меншасцяў як самастойны прадмет, факультатыўна, у гуртках i гэтак далей (радкі 04 – 08). Даныя аб вывучэнні замежных моў у раздзеле IІ не паказваюцца.

6. У раздзеле IIІ паказваецца колькасць класаў ва ўстанове з улікам класаў, арганізаваных ва ўстанове, якая забяспечвае атрыманне дашкольнай адукацыі, i кантынгенце навучэнцаў у iх.

У графах 6 і 7 паказваюцца даныя аб інтэграваных класах і колькасць дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця ў іх. Да інтэграваных класаў адносяць класы, у склад якіх уваходзяць ад аднаго да шасці вучняў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, для якіх арганізавана спецыяльнае навучанне. У спецыяльных класах навучаюцца толькі вучні з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця.

Установы, акрамя спецыяльных школ (школ-інтэрнатаў) для дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, абавязкова запаўняюць
графы 1 – 9. Калі ў агульнаадукацыйнай установе адсутнічаюць інтэграваныя або спецыяльныя класы, то ў адпаведных графах (6 – 9) ставіцца прочырк.

Даныя аб вучнях спецыяльных класаў паказваюцца толькi ў
графах 8 – 9, а ва ўсiх iншых раздзелах формы (акрамя раздзела XIІІ «Узроставы склад вучняў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, якія навучаюцца ў спецыяльных класах») даныя аб вучнях з асаблiвасцямi псiхафiзiчнага развiцця не паказваюцца.

Школы-iнтэрнаты пры наяўнасцi вучняў, якiя наведваюць толькi вучэбныя заняткi i не карыстаюцца iнтэрнатам, адзеннем, абуткам i харчаваннем, паказваюць iх колькасць у графе 5.

Спецыяльныя школы (школы-iнтэрнаты) для дзяцей з асаблiвасцямi псiхафiзiчнага развiцця запаўняюць толькі графы 1 – 5.

У даведкавай інфармацыі да раздзела ІІІ па радку 17 паказваецца колькасць вучняў, якiя займаюцца ў другой змене, а таксама вучняў, заняткi ў якiх пачынаюцца пазней за пачатак заняткаў першай змены.

Радкі 27 і 28 запаўняе ўстанова незалежна ад месцазнаходжання. Гарадская ўстанова паказвае даныя толькі аб тых вучнях, якія навучаюцца ў ёй, але пражываюць у іншым населеным пункце і карыстаюцца інтэрнатам пры ўстанове ці штодзённым падвозам.

Пад штодзённым падвозам вучняў трэба разумець падвоз вучняў з выкарыстаннем школьных і маршрутных аўтобусаў, транспартных сродкаў сельскагаспадарчых і іншых арганізацый, прыгарадных і мясцовых паяздоў і гэтак далей.

Не запаўняюць радкі 27 і 28 школы-інтэрнаты, санаторныя школы-інтэрнаты, спецыяльныя агульнаадукацыйныя школы (школы-інтэрнаты) для дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, спецыяльныя навучальна-выхаваўчыя ўстановы для асоб з грамадска небяспечнымі паводзінамі.


ГЛАВА 3

ПАРАДАК ЗАПАЎНЕННЯ РАЗДЗЕЛА ІV «ЗВЕСТКІ АБ ВУЧНЯХ, ЯКІЯ СКОНЧЫЛІ ДАДЗЕНЫ КЛАС І ПЕРАВЕДЗЕНЫ Ў НАСТУПНЫ КЛАС АБО СКОНЧЫЛІ ЎСТАНОВУ ВЯСНОЙ ЦІ ВОСЕННЮ
20___ ГОДА», РАЗДЗЕЛА V «ЗВЕСТКІ АБ ВУЧНЯХ, ЯКІЯ ВЫБЫЛІ З УСТАНОВЫ ЗА ПЕРЫЯД З 5.09. ____ ПА 5.09.____»



7. У графе 1 раздзела IV паказваюцца даныя аб вучнях, якiя знаходзіліся ў спiсках установы на канец мiнулага навучальнага года
(да экзаменаў).

У графе 2 паказваюцца даныя аб колькасці вучняў, якiя скончылi ўстанову цi дадзены клас i пераведзены ў наступны клас вясной цi восенню, незалежна ад таго, цi ўсе яны працягваюць навучанне ў бягучым навучальным годзе або часткова выбылi з установы. Даныя аб вучнях паказваюцца ў тым класе, якi яны скончылi ў мiнулым навучальным годзе.

У даведкавай інфармацыі да раздзела ІV даныя па радку 12 паказваюцца з колькасцi вучняў, якiя скончылi 11 клас (з графы 2 па радку 11 раздзела ІV); даныя па радку 18 – з колькасцi вучняў, якiя скончылi
9 клас (з графы 2 па радку 09 раздзела ІV).

8. У раздзеле V паказваюцца даныя аб вучнях, якiя выбылi з установы на працягу мiнулага навучальнага года i за летнi перыяд бягучага года. Звесткi паказваюцца на падставе загадаў i iншых дакументаў, у якiх адзначаны прычыны выбыцця вучняў з установы.

У раздзеле V не паказваюцца даныя аб вучнях, якія скончылі ўстанову, і вучнях, якiя перайшлi ў iншыя ўстановы ў сувязi з заканчэннем навучання на I і II ступенях агульнай сярэдняй адукацыі.

Раздзел V не запаўняюць спецыяльныя школы i школы-iнтэрнаты для дзяцей з асаблiвасцямi псiхафiзiчнага развiцця, санаторныя школы-iнтэрнаты i спецыяльныя навучальна-выхаваўчыя ўстановы для асоб з грамадска небяспечнымі паводзінамі.

ГЛАВА 4

ПАРАДАК ЗАПАЎНЕННЯ РАЗДЗЕЛА VI «ЗВЕСТКІ АБ НАВУЧАННІ ВУЧНЯЎ У КЛАСАХ З НАКІРУНКАМІ НАВУЧАННЯ»,
РАЗДЗЕЛА VII «ЗВЕСТКІ АБ НАВУЧАННІ ВУЧНЯЎ У СПЕЦЫЯЛІЗАВАНЫХ ПА СПОРТУ КЛАСАХ», РАЗДЗЕЛА VIII «ЗВЕСТКІ АБ ПРАВЯДЗЕННІ ФАКУЛЬТАТЫЎНЫХ ЗАНЯТКАЎ»



9. Раздзел VI запаўняюць гімназіі і ліцэі. У графе 1 паказваецца колькасць 10-11 класаў адпаведнага накірунка.

Звесткі аб навучанні на факультатыўных занятках і ў школьных гуртках у раздзеле VI не паказваюцца.

10. Раздел VII запаўняюць установы, у якіх адкрыты спецыялізаваныя па спорту класы. У графе А запісваюцца віды спорту, па якіх ажыццяўляецца спартыўная падрыхтоўка.

11. У раздзеле VIII паказваюцца даныя аб факультатыўных занятках, правядзенне якiх арганiзавана ва ўстанове па пералiчаных у радках 01 – 15 напрамках. Калi адзiн i той жа вучань наведвае некалькі факультатыўных заняткаў, то звесткi аб iм паказваюцца столькi разоў, колькі факультатыўных заняткаў ён наведвае.


ГЛАВА 5

ПАРАДАК ЗАПАЎНЕННЯ РАЗДЗЕЛА ІX «ЗВЕСТКІ АБ ВЫКЛАДАННІ ЗАМЕЖНЫХ МОЎ», РАЗДЗЕЛА Х «ГУРТКОВАЯ РАБОТА ВУЧНЯЎ ЗА МІНУЛЫ НАВУЧАЛЬНЫ ГОД»,

РАЗДЗЕЛА ХI «ІНШЫЯ ЗВЕСТКІ»



12. У раздзеле IX паказваюцца даныя аб выкладанні розных замежных моў, акрамя выкладання замежных моў на факультатыўных занятках і ў гуртках. Калi клас дзелiцца на некалькі самастойных груп для вывучэння адной і той жа ці розных замежных моў, тады кожную з такiх груп трэба лiчыць за асобны клас.

13. У раздзеле X паказваюцца даныя аб гуртках, якiя былi арганiзаваны ва ўстанове ў мiнулым навучальным годзе па пералiчаных у радках 01 – 07 профілях.

У раздзеле X паказваюцца даныя аб гуртках, якiя працуюць за кошт сродкаў дзяржаўнага бюджэту i за кошт сродкаў бацькоў. Не паказваюцца даныя аб гуртках на грамадскiх пачатках, гэта значыць без аплаты кiраўнiкоў, а таксама гурткi, якiя вядуць работнiкi пазашкольных устаноў, калi аплата праводзiцца пазашкольнай установай.

Пры запаўненнi раздзела X неабходна выканаць наступныя патрабаваннi:

у выпадку, калi гурток адной назвы дзелiцца на 2 гуртка, з якiмi займаецца адзiн кiраўнiк, які атрымлівае аплату за 2 гуртка, тады паказваюцца 2 гуртка;

калi адзiн i той жа вучань займаецца ў некалькiх гуртках, то звесткi аб iм паказваюцца столькi разоў, у колькiх гуртках ён займаецца.

14. У раздзеле XI па радку 01 паказваецца колькасць усiх настаўнiкаў (уключаючы сумяшчальнікаў), якiя працуюць у дадзенай установе. У агульную колькасць настаўнікаў установы ўключаюцца даныя аб кiраўнiках установы, педагогах-арганізатарах, сацыяльных педагогах, педагогах-псіхолагах, выхавальнiках, а таксама аб настаўніках, якія маюць кваліфікацыю лагапеда, тыфлапедагога, сурдапедагога, алігафрэнапедагога, настаўніка-дэфектолага; настаўніках, якія выкладаюць прадметы для дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця і маюць вышэйшую дэфекталагічную адукацыю.

У агульную колькасць настаўнікаў установы не ўключаюцца даныя аб педагагiчных работнiках, якiя часова адсутнiчаюць у сувязi з водпускам па цяжарнасцi i родах цi па догляду за дзiцём да дасягнення iм узросту трох гадоў.

Радкі 02 і (ці) 03 запаўняюць установы, якія маюць спецыяльныя і (ці) інтэграваныя класы. Па радках 02 і (ці) 03 паказваецца колькасць настаўнікаў-лагапедаў, алігафрэнапедагогаў, сурдапедагогаў, тыфлапедагогаў і іншых настаўнікаў, якія выкладаюць прадметы для дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця і маюць вышэйшую дэфекталагічную адукацыю ці кваліфікацыю настаўнік-дэфектолаг. Калі настаўнік-дэфектолаг працуе ў спецыяльным і інтэграваным класах установы, то даныя аб ім паказваюцца па радку 01 і па адным з радкоў 02 ці 03 у залежнасці ад таго, у якім класе ён мае асноўную нагрузку.

Радок 06 запаўняюць установы, пры якiх адкрыты пункты карэкцыйна-педагагічнай дапамогі, а радок 07 – установы, у якiх няма пунктаў карэкцыйна-педагагічнай дапамогі, але ёсць дзецi, якiя наведваюць заняткi ў пунктах карэкцыйна-педагагічнай дапамогі пры iншых установах адукацыі.


ГЛАВА 6

ПАРАДАК ЗАПАЎНЕННЯ РАЗДЗЕЛА ХІI «УЗРОСТАВЫ СКЛАД ВУЧНЯЎ», РАЗДЗЕЛА ХІІI «УЗРОСТАВЫ СКЛАД ВУЧНЯЎ З АСАБЛІВАСЦЯМІ ПСІХАФІЗІЧНАГА РАЗВІЦЦЯ, ЯКІЯ НАВУЧАЮЦЦА Ў СПЕЦЫЯЛЬНЫХ КЛАСАХ»



15. У раздзеле XII паказваецца ўзроставы склад вучняў 1-11 класаў, уключаючы вучняў класаў, якiя арганiзаваны ва ўстанове, якая забяспечвае атрыманне дашкольнай адукацыі. Колькасць поўных гадоў вучняў вызначаецца па стану на 1 верасня на падставе дакумента аб нараджэнні.

Спецыяльныя школы i школы-iнтэрнаты для дзяцей з асаблiвасцямi псiхафiзiчнага развiцця даныя аб узросце вучняў паказваюць
у раздзеле XII.

16. Пры запаўненнi раздзела XII трэба кіравацца наступным:

даныя па радку 14 у графе 1 раздзела XII павінны быць роўныя суме даных па радках 01 – 03 у графе 1 раздзела II і даным па радку 16 у графе 2 раздзела III;

даныя па радку 14 у графе 2 раздзела XII павінны быць роўныя даным па радку 16 у графе 4 раздзела III;

даныя па радку 14 у графе 3 раздзела XII павінны быць роўныя суме даных па радках 01 – 03 у графе 2 раздзела II і суме даных па радках 01 і 02 у графе 2 раздзела III;

даныя па радку 14 у графах 4 – 13 раздзела XII павінны быць роўныя суме даных па радках 01 – 03 у адпаведных графах раздзела II і даным у графе 2 па адпаведных радках раздзела III.

17. Даныя аб вучнях спецыяльных класаў для дзяцей з асаблiвасцямi псiхафiзiчнага развiцця паказваюцца ў раздзеле XIII.

18. Пры запаўненнi раздзела XIII трэба кіравацца наступным:

даныя па радку 14 у графе 1 раздзела XIII павінны быць роўныя даным па радку 16 у графе 9 раздзела III;

даныя па радку 14 у графе 3 раздзела XIII павінны быць роўныя суме даных па радках 01 і 02 у графе 9 раздзела III;

даныя па радку 14 у графах 4 – 13 раздзела XIII павінны быць роўныя даным у графе 9 па адпаведных радках раздзела III.


Заўвага. Тэрміналогія, якая прымяняецца ў гэтых Указаннях, выкарыстоўваецца толькі для запаўнення справаздачы.





Разместите кнопку на своём сайте:
Документы


База данных защищена авторским правом ©lib2.podelise.ru 2000-2013
При копировании материала обязательно указание активной ссылки открытой для индексации.
обратиться к администрации
Документы